16 красавiка 2024, aўторак, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маю маму забралі ў лякарню з каранавірусам, а ў яе крэдыт»

10
«Маю маму забралі ў лякарню з каранавірусам, а ў яе крэдыт»
ФОТА З САЙТА MYFIN.BY

Банкі не спяшаюцца ісці насустрач беларусам.

У рэдакцыю onliner.by патэлефанавала Наталля, якая цяпер сядзіць на самаізаляцыі. Пытанне вельмі папулярнае сёння. Людзі скардзяцца, што сутыкнуліся з аб'ектыўнымі цяжкасцямі (напрыклад, страцілі працу) у вяртанні крэдытаў, а банкі не ідуць насустрач. У выпадку гэтай чытачкі ўсё было так: мама працуе санітаркай у лякарні. Пайшла на працу, а апынулася на бальнічным ложку праз вірус.

– Яна хацела ў гэты ж дзень выплаціць месячны плацёж, узяла з сабой грошы, але з лякарні яе ўжо не выпусцілі пасля здачы аналізу, – расказвае дачка, якая сама пасаджаная на самаізаляцыю і выйсці не можа. – Цяпер мама павінна будзе плаціць павышаныя адсоткі за пратэрміноўку плацяжу?

Нагадаем, яшчэ 20 сакавіка Нацбанк рэкамендаваў камерцыйным банкам задаволіць «крэдытныя вакацыі» для сваіх кліентаў. Але банкі не спяшаліся.

Два тыдні таму кіраўнік Нацбанка Павал Калавур казаў, што блізу 1 млрд беларускіх рублёў прапанаваныя банкамі для рэструктурызацыі, прычым у розных формах. Што тычыцца зваротаў, то ўжо прыкладна блізу 3000 зваротаў разгледжана банкамі. Блізу 1600 – гэта прадпрыемствы, 1250–1260 – гэта грамадзяне. Банкі рэагуюць на звароты ў рэструктурызацыі пазітыўна. Ёсць, безумоўна, і адмовы.

– Што тычыцца адмовы фізічным асобам, то тут, як правіла, адмова ідзе праз непадачу дакументаў пра тое, што чалавек трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю, – сцвярджаў Калавур. – Мы разглядаем гэтыя прычыны як аб'ектыўныя. Грамадзяне, якія маюць крэдыты і хочуць атрымаць растэрміноўку, павінны больш адказна ставіцца і пры паходзе ў банк сабраць адпаведны пакет дакументаў.

Каментар «Альфа-Банка»

– Мы ў курсе сітуацыі з гэтым кліентам. Мы звязваліся з ім, каб прапанаваць варыянты развязання пытання. Напрыклад, унесці плацёж у мабільным банку InSync або ў сістэме АРІП. За крэдытаатрымальніка гэта можа зрабіць ягоны сваяк або знаёмы.

Пасля выпіскі мы прапануем кліенту звярнуцца з заявай і бальнічным лістом у «Альфа-Банк», і мы ў сваю чаргу разгледзім магчымасць скасавання пені за пратэрміноўку крэдыту.

Мы рэкамендуем нашым кліентам паведамляць у банк пра падобныя сітуацыі загадзя, да наступлення пратэрміноўкі, каб адразу прапанаваць аптымальны варыянт, – падкрэслілі ў банку.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках