25 красавiка 2024, Чацвер, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Стоўбцах мужчына і жанчына напалі на міліцыянтаў

У Стоўбцах мужчына і жанчына напалі на міліцыянтаў

Цяпер пара затрыманая і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Раніцай 24 траўня ў Стаўбцоўскі РАУС паступіла заява ад 26-гадовай мясцовай жыхаркі. Мінулай ноччу яе на кватэры знаёмых згвалтавалі, а перад тым увялі невядомае рэчыва. Пра гэта паведамляе Telegram-канал МУС.

На месца злачынства прыехалі два міліцыянты. Там іх сустрэлі 36-гадовая гаспадыня кватэры і яе 45-гадовы госць. Абодва - неаднаразова судзімыя за розныя злачынствы. Яны нахабна сябе паводзілі, візуальна знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення і перашкаджалі міліцыянтам выконваць службовыя абавязкі.

Затрыманыя ў ІЧУ

У выніку жанчына вырвала з рук і парвала следчую пастанову аб аглядзе жылля, а госць напаў на другога міліцыянта: сарваў пагон і нанёс некалькі ўдараў рукамі і нагамі.

Калі госця кватэры ўдалося затрымаць, уладальніца жылля з нажом пагражала міліцыянтам. Аднак і на яе надзелі кайданкі.

Цяпер пара знаходзіцца ў ІЧУ. Супраць іх распачатая крымінальная справа за гвалт і пагрозу ўжывання сілы ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках