20 красавiка 2024, Субота, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі расказаў, хто перашкодзіў яму стаць віцэ-прэм'ерам ва Украіне

6
Саакашвілі расказаў, хто перашкодзіў яму стаць віцэ-прэм'ерам ва Украіне
МІХАІЛ СААКАШВІЛІ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У траўні экс-прэзідэнта Грузіі прызначылі старшынёй Выканаўчага камітэта рэформаў.

Кіраўнік Выканаўчага камітэта рэформаў Міхаіл Саакашвілі заявіў, што «карумпаваныя ўкраінскія эліты» перашкодзілі яму стаць віцэ-прэм'ер-міністрам Украіны. Пра гэта ён распавёў у эфіры тэлеканала «Украина 24», паведамляе gordonua.com.

«Прэзідэнт прадставіў мяне віцэ-прэм'ерам у рэформах. Гэтага не захацела нейкая частка парламента. Зразумела, якія інтарэсы былі за гэтым. Зразумела, што вялізны бюджэт быў выдзелены на медыя. Я ведаю, што на розных тэлеканалах 30 спікераў нанялі, каб толькі дзень і ноч пра мяне размаўляць. Калі знойдуць час - уставяць свае пяць капеек», - заявіў Саакашвілі.

З ягоных слоў, украінскія эліты «хочуць статус-кво».

«[Прэзідэнт Украіны Уладзімір] Зяленскі для іх - ужо вялікая праблема, таму што ён незразумелы для іх... Пры Зяленскім у іх пачуццё небяспекі з'яўляецца, таму што ён ніколі не зможа стаць часткай гэтай сістэмы. Але калі я з'яўляюся паблізу, гэта яшчэ горш - нават на пасадзе, на якой нікога немагчыма пасадзіць», - заявіў Саакашвілі.

У 2004-2013 гадах Саакашвілі быў прэзідэнтам Грузіі. Пасля заканчэння другой кадэнцыі ён пакінуў краіну, цяпер пражывае ва Украіне, у яго ёсць украінскае грамадзянства. У Грузіі супраць яго распачатыя крымінальныя справы.

У 2015-2016 гадах Саакашвілі ўзначальваў Адэскую аблдзяржадміністрацыю. На пасяджэнні Нацыянальнай рады рэформаў 14 снежня 2015 года адбыўся канфлікт паміж Саакашвілі, прэм'ер-міністрам Арсеніем Яцанюком і міністрам унутраных спраў Арсенам Авакавым, кіраўнік МУС абліў адэскага губернатара вадой.

22 красавіка стала вядома, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў Саакашвілі заняць пасаду віцэ-прэм'ера ў пытаннях рэформаў. Прэзідэнт уважае, што ў палітыка «ёсць патэнцыял для падтрымкі ўрада Украіны».

6 траўня 2020 года Саакашвілі паведаміў, што рыхтуецца яго прызначэнне ў Нацыянальную раду рэформаў.

7 траўня 2020 года Зяленскі прызначыў Саакашвілі старшынёй Выканаўчага камітэта рэформаў і сябрам Нацыянальнай рады рэформаў.

У Грузіі заявілі, што прызначэнне Саакашвілі недапушчальнае, і адклікалі грузінскага амбасадара Тэймураз Шарашанідзэ з Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках