24 красавiка 2024, Серада, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус выяўлены ў Жухавіцкім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў

Каранавірус выяўлены ў Жухавіцкім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў

Шпіталізаваныя 17 чалавек.

Успышка каранавіруса ў Жухавіцкім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў у Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласці. Шпіталізаваны 17 чалавек, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Каранавірус пацверджаны ў медработніка з дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў у вёсцы Малыя Жухавічы Карэліцкага раёна, - піша чытач. - За два дні 17 чалавек з сімптомамі тэрмінова перавезлі ў бальніцу ў суседняй вёсцы Лукі.

Прыязджала праверка з Горадні. Дом-інтэрнат пераведзены на строгі 15-дзённы рэжым працы.

Ёсць хворыя і ў самой вёсцы Малыя Жухавічы».

Інфармацыю аб шпіталізацыі часткі пацыентаў пацвердзіў таксама адзін з супрацоўнікаў адміністрацыі дома-інтэрната.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках