25 красавiка 2024, Чацвер, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кангрэсе ЗША гатовыя ўвесці новыя санкцыі супраць «Паўночнай плыні-2»

4
У кангрэсе ЗША гатовыя ўвесці новыя санкцыі супраць «Паўночнай плыні-2»

Раней ЗША наклалі санкцыі на аператара праекта.

Вашынгтон вывучае магчымасць увядзення новых санкцый супраць праекту газаправода «Паўночная плынь-2», паведаміла газета Handelsblatt са спасылкай на Рычарда Грэнела, які пакідае пасаду амбасадара ЗША ў ФРГ, паведамляе interfax.by.

«На далейшыя санкцыі згодныя прадстаўнікі ўсіх фракцый», - сказаў в.а. дырэктара нацыянальнай выведкі ЗША Грэнел, які на мінулым тыдні сустракаўся з прадстаўнікамі кангрэса.

«Нягледзячы на перадвыбарчую кампанію (у ЗША), працэс прыняцця законапраекта можа быць хуткім», - падкрэсліў Грэнел.

«Газпрам» наважыў дабудоўваць газаправод «Паўночная плынь 2» уласнымі сіламі пасля таго, як ЗША наклалі санкцыі на аператара праекта, кампанію Nord Stream 2. Праз гэтыя санкцыі працу спыніў падрадчык - швейцарская кампанія Allseas, якая пракладала трубы. У пракладцы труб былі задзейнічаныя тры судны кампаніі - Pioneering Spirit, Solitaire і Audacia.

Пасля гэтага «Газпром» наважыў задзейнічаць уласны трубаўкладчык – мадэрнізаванае ў Находцы судна «Акадэмік Чэрскі». Цяпер, паводле звестак інтэрнэт-сэрвісу www.vesselfinder.com, судна стаіць у порце Мукран на востраве Руген. Непадалёк у Лубміне знаходзіцца газапрыёмная станцыя кампаніі Gascade для абодвух «Паўночных плыняў».

Паводле звестак нямецкага выдання Focus, амерыканскі сенатар-рэспубліканец Тэд Круз заявіў, што калі «Газпрам» задзейнічае судна «Акадэмік Чэрскі» для таго, каб дабудаваць газаправод, то «прэзідэнт ЗША можа і павінен накласці на «Газпром» санкцыі». Круз, між іншым, прыстрашыў мэнэджарам «Газпрома» забараніць ўезд у ЗША і замарозіць фінансавыя актывы.

19 траўня кіраўнік МЗС ФРГ Хайка Маас сказаў, што «тэматыка, звязаная з сітуацыяй вакол карабля-трубапракладчыка газаправода», у Бэрліне вядомая.

Маас сказаў, што ў Бэрліне ніякіх папярэджанняў з амбасады ЗША на гэты конт не атрымлівалі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках