29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бразілія: катастрофа па імі Балсанару

1
Бразілія: катастрофа па імі Балсанару
ЖАІР БАЛСАНАРУ
ФОТА: AFP

Каранавірус можа адправіць бразільскага Лукашэнку, што адмаўляе эпідэмію, у адстаўку.

Учора Дональд Трамп забараніў уезд у краіну для замежнікаў, якія наведвалі Бразілію, бо яны могуць стаць яшчэ адной крыніцай інфекцыі ў ЗША, дзе па-ранейшаму застаецца крытычнай сітуацыя, звязаная з пандэміяй. Вашынгтон прымяняе ў дачыненні да амерыканскага гіганта такія ж меры, як у студзені - да Кітая, а ў сакавіку - да еўрапейскіх краін, піша La Jornada (пераклад - inosmi.ru).

Як і вышэйпералічаныя пастановы, гэтая мера таксама выклікае пытанні. Зрэшты, як і многія іншыя захады, якія былі прынятыя Дональдам Трампам у сферы ўнутранай і замежнай палітыкі на фоне распаўсюджвання каранавіруса ва ўсім свеце. Здаецца, што ў барацьбе з пандэміяй урад Бразіліі, паўтараючы ўсе рухі ўслед за амерыканцамі, пацярпеў поўнае фіяска. Як у Вашынгтоне, так і ў сталіцы амерыканскага гіганта Бразіліі абодвум прэзідэнтам уласцівыя кідкія заявы, паказная бравада, супярэчлівыя ўчынкі і ў першую чаргу жорсткае супрацьстаянне з дасведчанымі эпідэміёлагамі. А гэтых лекараў яны самі прыцягнулі да працы, каб тыя ўзялі на сябе частку адказнасці за правядзенне дзяржаўнай палітыкі ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі.

Нягледзячы на катастрофу ў ЗША, нельга забывацца на тое, што адбываецца ў Бразіліі, дзе, хутчэй за ўсё, сітуацыя яшчэ больш сур'ёзная. У адрозненні ад звышдзяржавы, у Бразіліі значна большая колькасць людзей не мае сродкаў абароны, а рэсурсы сістэмы аховы здароўя прыкметна меншыя.

Напрыклад, сёння падаў у адстаўку міністр аховы здароўя Бразіліі, эпідэміёлаг Вандэрсан дэ Алівейра (Wanderson de Oliveira). Ён каардынаваў працу ў аказанні медыцынскай дапамогі з тых часоў, як Балсанару звольніў міністра Луіса Мандэта (Luiz Mandetta). Яго змяніў Нэльсан Тэйч (Nelson Teich), які займаў гэтую пасаду менш за месяц. Затым новым міністрам аховы здароўя стаў не лекар, а вайсковец - Эдуарда Пасуэла (Eduardo Pazuello). Такім чынам, пасля адстаўкі Вандэрсана дэ Алівейра ў Бразіліі адсутнічае каардынацыя дзеянняў у барацьбе з пандэміяй.

У сувязі з гэтымі падзеямі непазбежна ўспамінаюцца рознагалоссі Трампа з эпідэміёлагам і экспэртам групы Белага дома па аказанні медыцынскай дапамогі Энтані Фаўчы (Anthony Fauci), якому давялося некалькі разоў зняпраўдзіць заявы прэзідэнта, у тым ліку якія датычацца непрадуманых рэкамендацый па ўжыванні сумнеўных лекаў.

Нягледзячы на меркаванні спецыялістаў, і Трамп, і Балсанару заклікалі выкарыстоўваць гідраксіхларахін - рэчыва, якое ўжываецца для лячэння такіх захворванняў, як малярыя, ваўчанка і рэўматойдны артрыт. Аднак у пацыентаў з каранавірусам могуць ад гэтага прэпарата ўзнікаць сур'ёзныя пабочныя эфекты. На мінулым тыдні аўтарытэтнае медыцынскае выданне The Lancet апублікавала даследаванне, паводле вынікаў якога гідраксіхларахін не толькі не дапамагае ў лячэнні каранавіруса, але і прыводзіць да большай колькасці смяротных вынікаў.

У цэлым, у часы найбольш складанай стадыі пандэміі ў Бразіліі, як да гэтага ў ЗША, адсутнічае адказнае, разумнае і дысцыплінаванае ведамства, здольнае каардынаваць намаганні ў галіне аховы здароўя. Гэтая сітуацыя ўяўляе сабой сур'ёзную рызыку для суседзяў Бразіліі і ўсяго кантынента. Акрамя катастрафічнай няздольнасці ўрада справіцца з крызісам, варта адзначыць усё больш відавочныя прыкметы карупцыі і злоўжывання ўладай з боку прэзідэнта Балсанару. Узнікае пытанне, ці захавае прэзідэнт Бразіліі пасаду да 2022 года. Калі не, то якія магчымыя варыянты развіцця падзей?

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках