COVID-19 знойдзены ў Менскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжы
- 26.05.2020, 21:32
- 12,051
Новыя выпадкі ў вучняў выяўляюць кожны дзень.
Заражэнне Covid-19 выяўленае ў Менскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжы. Супрацоўнікі паведамляюць, што новыя выпадкі ў вучняў выяўляюць кожны дзень, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».
«Працую ў Менскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжы, - піша чытач. - З гэтага тыдня кожны дзень у каго-небудзь з вучняў пацвярджаюцца тэсты. Ёсць хворыя выкладчыкі і іх сем'і.
Кіраўніцтва меры прымае, дзякуй ім. Амаль усе працуюць дыстанцыйна, акрамя тых, хто праходзіць практыку».
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.