25 красавiка 2024, Чацвер, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус шалее ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях: памёр пенсіянер з Асіповічаў

1
Каранавірус шалее ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях: памёр пенсіянер з Асіповічаў

Інфекцыя закранула Магілёўскі гарвыканкам, школы, аптэкі, дзіцячыя садкі.

Новыя выпадкі Covid-19 у Гомельскай і Магілёўскай вобласці. Памёр жыхар Асіповічаў, ёсць выпадкі заражэння ў Магілёўскім аблвыканкама, дзіцячых садках у Горках, Калінкавічах, Асіповічах, паведамляе тэлеграм-канал "Баста!".

"Калінкавічы, яслі-сад №16. У аднаго з дзяцей мама ляжыць два тыдні ў лякарні, сёння сказалі ў яе пацвердзіўся дыягназ "кавід". Дзіця два тыдні ў сад не пускалі", - паведамляе падпісант канала.

"У Дрыбіне ў загадчыцы аптэкі выяўлены каранавірус", - піша чытач.

"У Дрыбінскім раёне ў вёсцы Расна ў школе-інтэрнаце ёсць хворыя на каранавірус", - паведамляе падпісант канала.

"У Горках зачынілі на карантын дзіцячы садок №2, ёсць заражэнне", - піша чытач канала.

"Асіповічы. У дзіцячым садку №10 выявілі ў дзіцяці каранавірус", - паведамляе падпісант канала.

"У Асіповіцкай школе №1 у аднаго з вучня 6-х класаў пацверджаны выпадак "кароны", але ў школу ён не хадзіў, хварэў дома", - піша чытач канала.

"У Магілёве памёр мужчына, пенсіянер. Яго туды адвезлі з Асіповічаў на “хуткай”, усе прыкметы "кавід" былі. Паднялася высокая тэмпература, яна справакавала інфаркт у выніку чаго наступіла смерць.

У аблвыканкаме таксама зафіксаваны выпадкі заражэння, але ён як працаваў, так і працуе, на карантын ніхто нічога не закрывае.

Працягваецца набор дзяцей у летнікі дзённага і 24-гадзіннага знаходжання", - паведамляе падпісант канала.

"Пішуць вам работнікі Магілёўскага вагоннага дэпо. За апошні тыдзень захварэлі некаторыя нашы супрацоўнікі, амаль дзесяць чалавек, у іх пацверджаны Covid-19. Кіраўніцтва схавала ад санэпідэмстанцыі кантакты. Шмат людзей якія ляжаць у лякарнях і яшчэ чакаюць пацверджання. Проста беззаконне", - пішуць супрацоўнікі дэпо.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках