29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Homo minzdravus

1
Homo minzdravus
ФОТА: TUT.BY

У японскім арыгінале ў кожнай малпы ёсць імя.

Яшчэ 1 красавіка прадстаўнік САЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў заявіў, што мясцовае Міністэрства аховы здароўя павінна палепшыць інфармаванне грамадзян аб сітуацыі з каранавірусам у краіне. «Насельніцтва павінна мець поўную інфармацыю пра рызыкі і пра тое, як сітуацыя развіваецца і якія захады прымаюцца. Брак інфармацыі можа справакаваць страх», - падкрэсліў ён, піша «БелГазета».

Міністэрства аховы здароўя спачатку хаця б часткова прыслухоўвалася да рэкамендацый САЗ, рэгулярна праводзячы стрымы і брыфінгі для журналістаў, дзе тыя маглі задаваць усялякія пытанні.

Аднак 13 красавіка, чарговым разам назваўшы эпідэмію COVID-19 «псіхозам», Лукашэнка паабяцаў, што «ніхто ад каранавіруса ў нашай краіне не памрэ». Пасля гэтага інфармацыйная палітыка Міністэрства аховы здароўя пачала закрывацца.

Апошняя прэс-канферэнцыя, дзе журналісты маглі задаваць пытанні, адбылася 17 красавіка. На брыфінгу 24 красавіка задаваць пытанні ўжо не дазволілі. Намесніца міністра Алена Богдан выступіла з невялікай заявай, адзначыўшы, што сітуацыя з каранавірусам кантраляваная - і з тых часоў міністэрства змоўкла амаль цалкам.

За час, які прайшоў з пачатку эпідэміі, журналісты не раз абураліся інфармацыйнай палітыкай Міністэрства аховы здароўя, ад якой дамагчыся звестак часам цяжэй, чым выпытаць вайсковую таямніцу ў Шцірліца. Нядзіўна, што такая палітыка знайшла адлюстраванне ў народнай творчасці.

20 траўня ў Берасці, на адным з дамоў на вуліцы Інтэрнацыянальнай, з'явілася саркастычнае графіці, прысвечанае Міністэрству аховы здароўя: алюзія на сусветна вядомае японскае пано. На малюнку былі намаляваныя тры хрэстаматыйныя малпы, якія закрываюць лапамі вочы, вушы і рот: «Нічога не бачу, нічога не чую, нічога нікому не скажу».

У японскім арыгінале ў кожнай малпы ёсць імя: «не бачц» Мідзару, «не чуе» Кікадзару, «не гаварц» Івадзару. На берасцейскім графіці перад малпамі стаяць шыльды з імёнамі высокапастаўленых чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя.

Хто аўтар графіці, невядома. Праз некалькі гадзін пасля таго, як фота малюнка разляцелася па сацсетках, выява была выдаленая са сцяны. Калі б гэтак жа лёгка можна было справіцца і з гульнёй Міністэрства аховы здароўя ў маўчанку, беларусы адчувалі б сябе значна ўтульней у гэта няўтульны час.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках