19 красавiка 2024, Пятніца, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча збіраецца цалкам адмовіцца ад расейскага газу з 2022 года

2
Польшча збіраецца цалкам адмовіцца ад расейскага газу з 2022 года
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Краіна ўскладае вялікія надзеі на газавы тэрмінал у Свінавусці.

Расейскі газ на сёння задавальняе блізу 60% унутранага попыту на гэтую сыравіну ў Польшчы. Пра гэта заявіў старшыня Польскай нафтагазавай кампаніі (PGNiG) Ежы Квяцынскі, піша nv.ua.

Са слоў Квяцынскага, яшчэ чатыры гады таму гэты адсотак складаў 87%.

Старшыня PGNiG падкрэсліў, што Польшча хоча незалежнасці ад расейскага газу. З гэтай мэтай развівае газавы порт ЗПГ у Свінавусці.

Сёння магутнасць тэрмінала імя Леха і Марыі Качынскіх складае 5 мільярдаў кубаметраў, што задаволіла б чвэрць унутраных патрэб Польшчы. Развіццё аб'екта дасць магчымасць імпартаваць амаль 8,5 млрд кубаметраў газу на год.

Квяцынскі нагадаў, што ў польскі газавы порт паступае газ з Катара і ЗША. Пасля 2022 года польская эканоміка павінна цалкам вызваліцца ад паставак газу з Расеі.

Як паведамлялася, 26 траўня цалкам спыніліся транзітныя пастаўкі расейскага газу па газаправодзе Ямал-Еўропа па тэрыторыі Польшчы. Гэта звязана з заканчэннем доўгатэрміновага кантракту на выкарыстанне польскага адцінку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках