20 красавiка 2024, Субота, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія дзіцячыя садкі і навучальныя ўстановы сталі асяродкамі COVID-19

1
Менскія дзіцячыя садкі і навучальныя ўстановы сталі асяродкамі COVID-19
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Аднак карантын уводзіць не спяшаюцца.

Пра новыя асяродкі COVID-19 у дзіцячых садках і навучальных установах у Менску паведамляе Telegram-канал "Баста!". Заражэнне знойдзена ў школах №197 і №104, а таксама ў Менскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы кулінарыі.

"Менск, дзіцячы сад №215 у вайсковым гарадку ва Уруччы. У пятніцу ў хлопчыка з 8-й групы пацвердзілі каранавірус. Яго сястра ў 6-й групе гэтага ж садка. Бацькоў іншых груп нават не паінфармавалі. Сад працуе ў звычайным рэжыме", - піша чытач.

"Менск, школа №197. Дзецям паведамілі, што ёсць пацверджаны "кавід" у адным з 9-ых класаў. Некаторых прадметаў няма, бо настаўнікі хварэюць", - паведамляе падпісант.

"Асяродак каранавіруса ў Менску ў школе №104. Пацверджаны дыягназ у мамы дзяўчынкі з 1-га класа, дзяўчынка хадзіла ў школу, мазкі ўзялі, але школа працуе ў штатным рэжыме", - піша чытач.

"Выкладчыца ў Менскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы кулінарыі захварэла "каронай", цэлая група - кантакты першага ўзроўню", - паведамляе падпісант.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках