19 красавiка 2024, Пятніца, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беллегпрам» прадаўжае вайну з «сэкандамі» і рыхтуе новую забарону

18
«Беллегпрам» прадаўжае вайну з «сэкандамі» і рыхтуе новую забарону
ФОТА: TUT.BY

Галоўная мэта – дадатковае абмежаванне продажу.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) прапануе абмеркаваць праект пастановы Саўміна. Гэты дакумент забараняе прадаваць ужываную вопратку, галантарэйныя тавары і абутак у той самай краме, дзе прадаюцца новыя тавары, паведамляе БелТА.

Распрацаваны гэты праект на прапанову канцэрна "Беллегпрам". Галоўная мэта – дадатковае абмежаванне продажу тавараў у крамах "сэканд-хэнд". У канцэрне спасылаюцца на тое, што ў крамах "сэканд-хэнд" часта прадаюць стокавыя тавары побач з ужыванымі.

"Арганізацыі і фізічныя асобы-імпарцёры, дэкларуючы стокавыя тавары ў якасці сэканд-хэнду, фактычна ўхіляюцца ад выплаты мытаў на новыя гатовыя вырабы (у сярэднім 15% ад рэальнага кошту). Пры гэтым дзейныя ў Беларусі структуры, якія вядуць аптовы і раздробны гандаль сэканд-хэнд, у сваіх рэкламна-інфармацыйных матэрыялах нават не хаваюць, што частка прадукцыі, якая рэалізуецца – новыя стокавыя вырабы", – тлумачаць у МАРГ.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках