28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Старым горадзе Вільні стане менш аўтамабіляў і больш пешаходаў

2
У Старым горадзе Вільні стане менш аўтамабіляў і больш пешаходаў

Транзітны рух у гістарычнай частцы літоўскай сталіцы будзе забаронены.

Улады Вільні пачалі рэарганізоўваць рух у гістарычным цэнтры Вільні (Стары горад), каб зрабіць яго больш прыязным для пешаходаў, піша «Европульс».

Транзітны рух у Старым горадзе будзе забаронены, а аўто змогуць ездзіць толькі ў чатырох зонах аднабаковага руху. Паводле звестак гарадскіх уладаў, дагэтуль амаль 40% паездак па цэнтры Вільні - гэта транзіт, праз які на вузкіх вуліцах Старога горада ўтвараюцца коркі, а пабудовы пакутуюць ад аўтамабільных выкідаў. Гістарычны цэнтр Вільні знаходзіцца ў спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Ужо з пачатку траўня чатыры вуліцы сталі цалкам пешаходнымі, а яшчэ на адной праезную частку значна звузілі, пакінуўшы толькі адну паласу руху. На вызваленым месцы з'явяцца летнія кавярні.

Астатнія змены ў арганізацыі аўтамабільнага руху паступова ўвойдуць у дзеянне да канца ліпеня.

Акрамя таго, у Старым горадзе адкрыюць некалькі новых маршрутаў грамадскага транспарту ў зонах аднабаковага руху. На маршруты выйдуць аўтобусы на электрычнасці або біяпаліве з нізкім узроўнем выкідаў.

Іншыя еўрапейскія гарады таксама скарысталіся часовай адсутнасцю аўтамабіляў і людзей на вуліцах праз карантыу, каб паскорыць рэарганізацыю руху. Напрыклад, больш за 100 французскіх гарадоў запланавалі работы для развіцця веласіпеднай інфраструктуры, такія ж ініцыятывы ёсць у Мілане і Брусэлі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках