25 красавiка 2024, Чацвер, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр экс-рэктар Інстытута праблем культуры Арнольд Міхневіч

4
Памёр экс-рэктар Інстытута праблем культуры Арнольд Міхневіч

Яму было 84 гады.

Беларускі мовазнаўца Арнольд Міхневіч памёр ва ўзросце 84 гадоў. Гэта адбылося ўначы 23 траўня ў Кёльне, дзе ён жыў побач са сваімі дзецьмі. Пра гэта nn.by распавялі сваякі Міхневіча.

Як адзначае tut.by, Арнольд Міхневіч нарадзіўся ў 1936 годзе ў Менску. У 1958-м скончыў філалагічны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Выкладаў на Гомельшчыне, затым працаваў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі. Абараніў кандыдацкую, затым доктарскую дысертацыі ў мовазнаўстве.

З'яўляўся загадчыкам кафедры Інстытута паліталогіі і сацыяльнага кіравання (1983-1991), прарэктарам у навуковай рабоце Менскага лінгвістычнага ўніверсітэта (1991-1995), першым прарэктарам і рэктарам Беларускага інстытута праблем культуры (1995-2002), выкладаў у БДУ (2002-2008).

Сярод ягоных кніг «Сінтаксічна непадзельныя словазлучэннi ў беларускай мове: Трансфармацыйны аналіз», «Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы». Міхневіч з'яўляўся адным са стваральнікаў энцыклапедыі «Беларуская мова».

Пахаванне Арнольда Міхневіча пройдзе 10 чэрвеня ў Кёльне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках