25 красавiка 2024, Чацвер, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ узгадніў маштабны план аднаўлення эканомікі на €750 мільярдаў

1
ЕЗ узгадніў маштабны план аднаўлення эканомікі на €750 мільярдаў

Гэта беспрэцэдэнтны крок.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», аб гэтым абвясціў еўракамісар у пытаннях эканомікі Паола Джэнцілоні.

«Камісія прапануе фонд аднаўлення 750 млрд еўраў, што дадаецца да агульнага набору інструментаў, якія ўжо пачаліся. Еўрапейскі пераломны момант, каб сустрэцца з беспрэцэдэнтным крызісам», - напісаў Джэнцілоні ў Twitter.

Прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен сёння прадставіць у Еўрапарламенце дэталі абноўленага бюджэту ЕЗ на 2021-2027 гады і новага фонду аднаўлення.

Фонд будзе складацца з дзвюх частак - 500 млрд еўраў грантаў і 250 млрд пазык для краін ЕЗ, якія найбольш пацярпелі ад каранавіруса.

Пакет таксама дае гарантыі, якія дапамогуць прыцягнуць у шмат разоў больш прыватных грашовых сродкаў, памяншаючы рызыкі розных інвестыцый.

Як паведамлялася раней, Еўрапейская камісія прагназуе зніжэнне ВУП еўразоны ў 2020 годзе на рэкордныя 7,75% і пасля гэтага рост на 6,25% у 2021 годзе. Згодна з прагнозам, эканоміка асобных краін блока, напрыклад, Італіі, Гішпаніі і Грэцыі, можа абрынуцца больш чым на 9%.

Еўракамісія ўжо атрымала падтрымку Францыі і Нямеччыны для пазыкі 500 млрд еўраў на фінансавых рынках для дапамогі краінам і сектарам эканомікі, якія больш за ўсё пацярпелі ад каранавіруса - з такой ініцыятывай выступілі Эмануэль Макрон і Ангела Мэркель.

Ідэя, якая выклікае найбольшы супраціў некаторых краін блока, палягае ў тым, што частка пазыковых сродкаў будуць падавацца як дапамога, а не пазыкі. Але супраць такога падыходу выступілі Аўстрыя, Данія, Швэцыя і Нідэрланды.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках