24 красавiка 2024, Серада, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мішусцін нагадаў Румасу аб выкананні дамоўленасцей у нафтагазавай сферы

10
Мішусцін нагадаў Румасу аб выкананні дамоўленасцей у нафтагазавай сферы
МІХАІЛ МІШУСЦІН
ФОТА: EKATERINA SHTUKINA/POOL VIA REUTERS

Таксама прэм'еры РФ і Беларусі абмеркавалі БелАЭС.

27 траўня адбылася тэлефонная размова кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расеі - Сяргея Румаса і Міхаіла Мішусціна.

Як паведамляе прэс-служба расейскага ўрада, Румас і Мішусцін абмяняліся віншаваннямі з нагоды 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і выказаліся за паглыбленне інтэграцыі ў рамках так званай саюзнай дзяржавы.

Потым чыноўнікі перайшлі да абмеркавання праблем. Згадалі каранавірусную інфекцыю і дамовіліся актывізаваць супольную працу міністэрстваў аховы здароўя і санітарна-эпідэміялагічных службаў.

Румас падзякаваў Расеі за аператыўнае рэагаванне на звароты беларускіх партнёраў, уключаючы пастаўкі харчовых тавараў. Магчыма, гаворка ішла пра пастаўкі грэчкі, якія Расея значна абмежавала ў сакавіку. Праблема была развязаная пасля тэлефонных перамоваў прэм'ер-міністраў Беларусі і Расеі. Аднак у выніку Аляксандр Лукашэнка загадаў забяспечыць Беларусь грэчкай уласнай вытворчасці.

Потым Мішусцін падкрэсліў, што Беларусь і Расея павінны дакладна выконваць двухбаковыя дамоўленасці ў нафтагазавай сферы. Як пазітыўны прыклад ён згадаў пабудову БелАЭС паводле расейскіх тэхналогій. Да таго ж, яна будуецца і на расейскія крэдыты.

Апошнім часам, як вядома, Беларусь таргуецца з Расеяй аб зніжках на пастаўкі газу. Кантракт быў падпісаны ў канцы 2019 года. А з пачатку 2020 года кошты газу пайшлі ўніз ўслед за коштамі нафты. І, са слоў Лукашэнкі, Расея прадае Беларусі газ па 127 даляраў за 1000 кубаметраў, а Нямеччыне - блізу 80 даляраў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках