19 красавiка 2024, Пятніца, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Лукашэнка не разумее, што змяняецца ўвесь свет

15
Леанід Заіка: Лукашэнка не разумее, што змяняецца ўвесь свет
ЛЕАНІД ЗАІКА
ФОТА: ONLINER.BY

Ён не справіўся.

Вядомы эканаміст пракаментаваў выказванні Аляксандра Лукашэнкі аб «прымальным падзенні эканомікі», паведамляе «Салідарнасць».

Словы дыктатара прагучалі на нарадзе ў сацыяльна-эканамічных пытаннях: «Адбылося пэўнае падзенне эканомікі, хоць прымальнае для нас падзенне. Цярпімае».

- Тое, што Аляксандр Рыгоравіч трывае, гэта вельмі добра, - тут жа адгукнуўся на гэтую рэпліку кіраўнік Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка ў перадачы на «Прымусе». - «Памяркоўна»? Вы ведаеце, у нас шмат што называецца памяркоўнасцю.

Эканаміст выказаў здзіўленне з нагоды агучаных на нарадзе лічбаў.

- Я нават здзіўляюся, навошта вось гэтыя лічбы так цягнуць наверх? - адзначае Леанід Заіка. - Цяпер этап рэструктурызацыі - час збавення ад канцэрагенных актываў. Таму чым глыбейшым будзе падзенне і чым больш мы пазбавімся ад непатрэбнай вытворчасці - тым лепш. Як кажуць лекары (а цяпер вельмі модны медыцынскі лексікон): чым лепшай будзе наша клізма - тым хворы хутчэй акрыяе.

Ён растлумачыў, што разумее пад «непатрэбнай вытворчасцю»:

- Калі яны спрабуюць за кошт субсідый падтрымаць тонкасуконны, баваўняны і іншыя камбінаты, то гэта проста забаўка. 19 стагоддзе. Вось ёсць такі Менскі камвольны камбінат. Скажыце: дзесьці ёсць Парыжскі камвольны камбінат або Стакгольмскі камвольны камбінат? Справа ў тым, што многія вытворчасці проста не патрэбныя адпаведна з тэорыяй і практыкай цыкла жыцця прадукту.

Эканаміст мяркуе, што ў цяперашняй сітуацыі Аляксандр Лукашэнка не змог перабудавацца пад зменлівыя абставіны.

- Я ўжо даўно назіраю гэты парадокс і кагнітыўны дысананс Аляксандра Рыгоравіча. Бачыце, ён не справіўся з гэтай нагрузкай, - адзначае Леанід Заіка. - Зрэшты, і Пуцін таксама не справіўся. Хлопцы не разумеюць, што змяняецца ўвесь свет. Калі кошт нафты стаў мінус 6 даляраў, то хтосьці ўсё ж павінен быў падумаць: якога д'ябла клапаціцца аб гэтай нафтагазавай эканоміцы?

Закрануў эканаміст і сітуацыю ў сельскай гаспадарцы, пра якую ішла гаворка на нарадзе:

- Каровы і козы малако і мяса даюць незалежна ад таго, ёсць каранавірус ці не. Гэта ж жывая прырода. Яна не слухае міністэрства эканомікі, яна не слухае адміністрацыю прэзідэнта. Каровы не слухаюць адміністрацыю! Гэта ўвогуле жах, як яны расперазаліся! Іх, вядома, прапясочылі, калі назвалі ЗБС...нымі, гэта быў сур'ёзны ўдар годнасці кароў.

Аднак экспэрт не падзяляе аптымізму беларускіх уладаў, якія разлічваюць на аднаўленне эканомікі:

- Мы не ведаем, з якой свістапляскай скончыцца восень. Але трэба закладваць мінус 10%. Гэта не азначае, што гэта будзе дрэнна. Вельмі добры паказчык там, дзе адбываецца рэструктурызацыя. Галоўнае, трэба разумець: змяняецца структура нашага жыцця, мяняецца наш лад жыцця, мяняюцца патрэбы. І добра, што каровы гэтага не разумеюць.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках