25 красавiка 2024, Чацвер, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеў заключыў мемарандум аб пастаўках звадкаванага газу з ЗША

3
Кіеў заключыў мемарандум аб пастаўках звадкаванага газу з ЗША
ЦЫСТЭРНЫ З ЗПГ У ФЛАРЫДЗЕ
ФОТА: AP IMAGES

Мемарандум прадугледжвае пастаўкі амерыканскага газу ў аб'ёме 5,5 млрд кубаметраў у год.

Урад Украіны адобрыў мемарандум аб супрацоўніцтве з амерыканскай кампаніяй Louisiana Natural Gas Exports аб магчымых пастаўках звадкаванага газу (ЗПГ). Пра гэта ўкраінскі прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль паведаміў у сераду, 27 траўня, на пасяджэнні кабінета міністраў. Дакументам прадугледжаны штогадовы аб'ём паставак ЗПГ як мінімум 5,5 млрд кубаметраў, яго кошт будзе вызначацца ў адпаведнасці з цэнамі на амерыканскай газавай біржы Henry Hub, паведамляе DW.

Са слоў выканаўцы абавязку міністаркі энэргетыкі Вольгі Буславец, мемарандум «прадугледжвае вывучэнне магчымасці дыверсіфікацыі шляхоў паставак прыроднага газу шляхам забеспячэння доўгатэрміновых паставак ЗПГ і развіцця трансгранічнай газавай інфраструктуры Украіны і ЕЗ», паведамляе Reuters.

Як перадае агенцтва «Украинские новости», бакі таксама дамовіліся аб забеспячэнні заключэння неабходных дамоў з польскім бокам, што забяспечыць камерцыйна абгрунтаваны доступ да рэгазіфікацыі, дастатковай для падтрымкі праекта. Мемарандум прадугледжвае будаўніцтва новага газаправода паміж польскім газавым вузлом Германовіцэ і Більча-Валіцкім падземным сховішчам газу ва Украіне.

Пытанне дыверсіфікацыі паставак энэрганосьбітаў Украіна пачала разглядаць пасля анэксіі Крыма Масквой у 2014 годзе, калі рэзка абвастрыліся стасункі з традыцыйным пастаўшчыком Расеяй.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках