28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іўеўскім раёне ўвялі масачны рэжым

5
У Іўеўскім раёне ўвялі масачны рэжым

Абслугоўваць наведвальнікаў без масак забаронена.

У Іўеўскім раёне ўвялі масачный рэжым. Цяпер у розных інстанцыях і гандлёвых пунктах абслугоўваць людзей без масак забаронена. Таксама ў крамах, кавярнях, банках, аптэках і іншых аб'ектах уводзяцца абмежаванні па колькасці людзей, якія адначасова знаходзяцца ў памяшканні, паведамляе раённая газета.

У Іўеўскім раёне зацверджаны план дадатковых мерапрыемстваў мінімізацыі рызыкі завозу і распаўсюджвання COVID-19. Так, нашэнне масак у грамадскіх месцах становіцца абавязковым. Кіраўнікам суб'ектаў гаспадарання будзе забаронена абслугоўванне наведвальнікаў, якія не выкарыстоўваюць сродкі абароны. Таксама ўведзенае абмежаванне па колькасці наведвальнікаў, што адначасова знаходзяцца у крамах, пунктах грамадскага харчавання, аптэках, аддзяленнях банкаў і іншых з улікам неабходнасці выканання мер сацыяльнага дыстанцыянавання.

Нагадаем, першы выпадак каранавіруса у Іўі быў зафіксаваны 30 сакавіка. Тады аналіз пацыента інфекцыйнага аддзялення мясцовай бальніцы даў станоўчы вынік. Ён быў шпіталізаваны з пнеўманіяй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках