25 красавiка 2024, Чацвер, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі PKN Orlen робіць стаўку на альтэрнатыўнае паліва

Польскі PKN Orlen робіць стаўку на альтэрнатыўнае паліва
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: ORLEN

PKN Orlen плануе запусціць устаноўку вытворчасці экалагічна зялёнага вадароду.

Устаноўку вытворчасці вадароду прадукцыйнасцю 600 кілаграмаў у гадзіну разам з неабходнай транспартнай і заправачнай інфраструктурай плануе пабудаваць да канца 2021 года ў горадзе Влоцлавек у цэнтральнай Польшчы найбуйнейшы польскі нафтавы канцэрн PKN Orlen, паведамляе «Радыё Польшча».

Вадароднае паліва будзе прызначанае для экалагічнага гарадскога транспарту, а таксама чыгуначнага транспарту.

Як заявіў прэзідэнт PKN Orlen Даніэль Абайтэк, стратэгія канцэрна прадугледжвае паслядоўнае ўкараненне вытворчасці альтэрнатыўных тыпаў паліва. Ён дадаў, што ў перспектыве ўстаноўкі вытворчасці вадароду будуць пабудаваныя на нафтазаводзе ў Плоцку і Тшэбіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках