25 красавiка 2024, Чацвер, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Пятрухін: Кожны дзень у Берасці ад запалення лёгкіх памірае блізу 70 чалавек

17
Сяргей Пятрухін: Кожны дзень у Берасці ад запалення лёгкіх памірае блізу 70 чалавек
СЯРГЕЙ ПЯТРУХІН У СУДЗЕ
ФОТА: БЕЛСАТ

Гэтую інфармацыю блогеру паведаміў берасцейскі лекар.

Берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна выпісалі са шпіталя пасля двухтыднёвага лячэння каранавіруса. Цяпер блогер на самаізаляцыі, чакае вынікаў тэсту. Сяргей Пятрухін распавёў «Белсату» як яго лячылі ад інфекцыі і як ён сябе зараз адчувае.

Каранавірус у блогера Сяргея Пятрухіна пацвердзіўся 14 траўня. Блогера паклалі ў Цэнтральную гарадскую бальніцу. Раней каранавірусная інфекцыя пацвердзілася ў іншага блогера - аўтара канала «Народны рэпарцёр» Аляксандра Кабанава.

Цяпер Сяргей Пятрухін ужо дома. Два тыдні ён праляжаў у бальніцы, а цяпер на самаізаляцыі.

«Адчуваю ўжо добра сябе. У бальніцы быў два тыдні. На працягу лячэння ў бальніцы мне давалі лекі ад кашлю, антыбіётыкі, нейкія лекі для страўніка. У мяне сімптомаў амаль не было ніякіх, проста знайшлі ў мазку каранавірус. У нас у палаце ўсе былі лёгкія, таму я не бачыў цяжкіх выпадкаў. Лячылі аднолькава ўсіх. А вось зараз на самаізаляцыі, чакаю вынікі тэсту», - распавёў «Белсату» Сяргей Пятрухін.

Блогер удакладніў, што яго выпісалі з лякарні 26 траўня. Неўзабаве павінны прыйсці аналізы яшчэ аднаго тэсту на каранавірус. Сяргей Пятрухін кажа, што лекарам прыходзіцца цяпер працаваць надзвычай шмат.

«Лекары ў ахоўных касцюмах, але дакладна, не супрацьчумных. Лёгкія касцюмы, празрысты пластык на твары, бахілы. Стаўленне было даволі добрае. Шматлікія лекары пазнавалі мяне. Цікава, што лекары казалі пра салідарнасць, выказвалі падтрымку. Але на мае пытанні яны не адказвалі. Я пытаў пра даплаты, пра працу, пра заражэнні. Лекары казалі, што праблемаў у іх няма, вось толькі я ім не паверыў. Мне здаецца, што людзі запалоханыя», - выказвае меркаванне Сяргей Пятрухін.

Таксама, на думку блогера, нельга ўважаць за дакладную афіцыйную статыстыку паводле інфікаваных і памерлых ад каранавіруса, якую агучвае Міністэрства аховы здароўя.

«Адзін лекар мне расказаў, што кожны дзень у Берасці ад запалення лёгкіх памірае блізу 70 чалавек. Гэты лекар акцэнтаваў увагу, што ў бальніцы, дзе я ляжаў, усе пацыенты з лёгкімі сімптомамі. А вось у іншых - проста жах. Усяго ўся цэнтральная бальніца Берасця цалкам выдзеленая пад інфіцыраваных каранавірусам. Былі сярод пацыентаў бальніцы і лекары таксама».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках