23 красавiка 2024, aўторак, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільскі лекар падрабязна апісаў дзеянне вакцыны супраць каранавіруса

4
Ізраільскі лекар падрабязна апісаў дзеянне вакцыны супраць каранавіруса
ФОТА: REUTERS

Такая прышчэпка палягчае сімптомы захворвання, а не прадухіляе яго.

Прышчэпка ад COVID-19, хутчэй за ўсё, будзе падобная на існую прышчэпку ад грыпу. Такое дзеянне прэпарата апісаў кіраўнік аддзялення ў лякарні Хадаса Ар а-Цафім прафесар Якаў Беркун, паведамляе РІА «Новости».

З ягоных слоў, такая прышчэпка палягчае сімптомы захворвання, а не прадухіляе яго. Нават пасля таго, як вакцына будзе знойдзеная, а навукоўцы змогуць давесці яе бяспеку і эфектыўнасць, яна не можа абараніць на 100 адсоткаў ад захворвання, як і прышчэпка ад сезоннага грыпу, мяркуе лекар.

Лекар растлумачыў, што прышчэпак, якія цалкам прадухіляюць інфекцыю, практычна няма. «Найбольш рэальна, што гэта будзе падобна на існую прышчэпку ад грыпу, бо і сам вірус зазнае мутацыі. Мы ўжо бачым, што ён змяняецца», - сказаў ён.

Беркун нагадаў, што пошукі вакцыны супраць COVID-19 вядуцца цяпер у розных краінах. Некаторыя лабараторыі ўжо праводзяць першы этап выпрабаванняў на людзях. Аднак, як мяркуе навуковец, атрыманыя звесткі яшчэ не дазваляюць рабіць высновы аб тым, наколькі будзе эфектыўная прышчэпка ад каранавіруса. Ён дадаў, што пакуль спецыялісты нават не ведаюць, наколькі эфектыўны натуральны імунітэт у людзей, якія перахварэлі на COVID-19.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках