18 красавiка 2024, Чацвер, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СOVID-19 дабраўся да 52-га спецбатальёна пад Лепелем

6
СOVID-19 дабраўся да 52-га спецбатальёна пад Лепелем

Палова вайскоўцаў ляжыць, другую палову «закрылі» ў лесе.

Успышка каранавіруса адбылася ў 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым батальёне пад Лепелем. Частка вайскоўцаў вывезеная ў летні лагер на самаізаляцыю, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Асяродак каранавіруса ў 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым батальёне, - паведамляе крыніца канала. - Батальён часткова выведзены ў летнія лагеры на ізаляцыю. Палова ляжыць, другую палову трымаюць у лесе.

Дакладную колькасць станоўчых вынікаў аналізаў назваць складана, але іх шмат. Пра гэта ведае толькі наша вышэйшае кіраўніцтва, але гэта як вайсковая таямніца».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках