29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэс ЗША ўхваліў новыя санкцыі супраць Кітая

6
Кангрэс ЗША ўхваліў новыя санкцыі супраць Кітая

Ініцыятыва ўжо была ўхваленая Сенатам і цяпер накіраваная на подпіс Дональду Трампу.

Кангрэс прагаласаваў за ўзмацненне жорсткасці рэакцыі ЗША на жорсткія рэпрэсіі Кітая супраць этнічных меншасцяў, дадаўшы яшчэ адзін фактар напружанасці да і без таго няпростых дачыненняў паміж дзвюма краінамі, паведамляе «Голас Амерыкі».

Палата прадстаўнікоў ухваліла дзвюхпартыйны законапраект, які прадугледжвае ўвядзенне санкцый супраць кітайскіх уладаў, што маюць дачыненне да масавага сачэння і затрымання уйгураў і прадстаўнікоў іншых этнічных груп у Сінцзяне на захадзе Кітая - кампаніі, якая выклікала стрыманы міжнародны водгук праз уплыў Пекіна ва ўсім свеце.

Ініцыятыва ўжо была ўхваленая Сенатам і цяпер накіраваная на подпіс прэзідэнту Дональду Трампу, які заявіў на гэтым тыдні, што ён «вельмі старанна» разгледзіць яе на фоне абурэння ЗША з нагоды дзеянняў Кітая ў сувязі з успышкай каранавіруса і напружанасцю вакол плана Кітая ў абмежаванні грамадзянскіх свабодаў у Ганконгу.

Абедзве тэмы дадаліся да іншых хворых месцаў у кітайска-амерыканскіх стасунках, у той час як рэспубліканскія і дэмакратычныя заканадаўцы выступалі ў падтрымку законапраекта. Ён быў прыняты 413 галасамі «за» пры адным «супраць».

«Варварскія дзеянні Пекіна, накіраваныя супраць уйгурскага народа, з'яўляюцца абразай калектыўнага сумлення ўсяго свету», - заявіла спікерка Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі ў падтрымку законапраекта.

Рэспубліканскі кангрэсмэн Майкл МакКол, старшыня рабочай групы што да Кітаю, назваў тое, што адбываецца ў Сінцзяне, «культурным генацыдам» уйгураў і іншых пераважна мусульманскіх этнічных груп.

Гэта быў першы законапраект у гісторыі, ухвалены праз галасаванне па даверанасці, пасля таго, як кангрэсмэны-дэмакраты, нягледзячы на пярэчанні рэспубліканцаў, падтрымалі такую магчымасць у адказ на эпідэмію каранавіруса.

У канцы мінулага года Кангрэс асудзіў рэпрэсіі ў Сінцзяне, дзе кітайскія ўлады змясцілі больш за мільён чалавек з пераважна мусульманскіх этнічных груп, уключаючы уйгураў, казахаў і кіргізаў, у шырокую сетку цэнтраў утрымання пад вартай.

Новы законапраект заклікаў узмацніць націск праз увядзенне санкцый супраць канкрэтных кітайскіх чыноўнікаў, уключаючы функцыянера Кампартыі, які курыруе ўрадавую палітыку ў Сінцзяне.

Законапраект таксама патрабуе ад урада ЗША паведамляць Кангрэсу аб парушэннях правоў чалавека ў Сінцзяне, а таксама аб набыцці Кітаем тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца для масавага затрымання і сачэння.

Ён таксама прадугледжвае аналіз шматлікіх паведамленняў аб пераследзе і пагрозах уйгурам і іншым грамадзянам Кітая ў ЗША.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках