25 красавiка 2024, Чацвер, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

COVID-19 «косіць» навучальныя ўстановы Менска

COVID-19 «косіць» навучальныя ўстановы Менска

Апошняя інфармацыя аб асяродках заражэння.

Новыя выпадкі Covid-19 у навучальных установах Менска. Заражэнне выяўленае яшчэ ў двух каледжах, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Менскі дзяржаўны каледж мастацтваў. З сімптомамі каранавіруса дзясяткі дзяцей. Мазкі ніхто не бярэ, «хуткая» не едзе, усіх адпраўляюць на самаізаляцыю», - піша чытач.

«Менскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж. Прадаўжаецца распаўсюд каранавіруса, ужо другі навучэнец з пацверджаным каранавірусам. Група з практыкі адпраўленая на карантын разам з выкладчыкамі», - паведамляе падпісант.

«Дзіцячы садок №486 Менска, хварэе выхавальніца і ўся ейная сям'я. Сад працуе, але дзяцей вельмі мала, 2-3 дзіцяці ў кожнай групе», - піша жыхар сталіцы.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках