24 красавiка 2024, Серада, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Калінкавічах ужо дзесяць дзён шукаюць хворага з пнеўманіяй, які ўцёк з лякарні

10
У Калінкавічах ужо дзесяць дзён шукаюць хворага з пнеўманіяй, які ўцёк з лякарні

63-гадовы вясковец самавольна пакінуў тэрапеўтычнае аддзяленне раённай лякарні.

У Калінкавічах міліцыя шукае мужчыну, які ўцёк з лякарні - у яго пнеўманія, паведамляе МУС.

63-гадовы жыхар вёскі Лясца Мікалай Іванавіч Захаранка раніцай 17 траўня самавольна пакінуў тэрапеўтычнае аддзяленне раённай лякарні, дзе знаходзіўся на лячэнні з дыягназам «пнеўманія».

Ягоныя прыкметы: на выгляд 60-65 гадоў, рост блізу 160-165 см, валасы кароткія сівыя, вусы сівыя.

Быў апрануты: пінжак цёмнага колеру, штаны светла-шэрага колеру, кашуля ў клетку чорна-сіняга колеру, красоўкі цёмнага колеру. Асаблівыя прыкметы: прыкульгвае на левую нагу. Пры сабе меў пакет зялёнага колеру з асабістымі рэчамі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках