29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі ўрад падрыхтаваў план на выпадак другой хвалі каранавіруса

Літоўскі ўрад падрыхтаваў план на выпадак другой хвалі каранавіруса
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Аднак Вільня спадзяецца, што яго не спатрэбіцца ўводзіць.

Урад Літвы падрыхтаваў план дзеянняў на выпадак другой хвалі каранавіруса, паведамляе Delfi.

«Я думаю, што многія вялі б сябе крыху інакш, бо ў мы атрымалі балючы ўрок, уся Еўропа, увесь свет, гэта тычылася кіраўніцтва, дыягназу, саміх паводзінаў як у грамадстве, так у плане прэвенцыі. Гаворка б ішла аб асобных асяродках - гарадах, раёнах, мажліва, акругах. Калі б быў ачаг, мы б максімальна выкарыстоўвалі сродкі абмежавання», - растлумачыў прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Сквярняліс.

Прэм'ер дадаў, што план дзеянняў на выпадак другой хвалі каранавіруса ўжо падрыхтаваны. «Такі план падрыхтаваны, я спадзяюся, што яго не спатрэбіцца ўводзіць, але мы павінны быць гатовыя», - заявіў Сквярняліс.

У Літве з 16 сакавіка ўведзены карантын у сувязі з каранавірусам. Рэжым карантыну падоўжаны да 16 чэрвеня ўключна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках