19 красавiка 2024, Пятніца, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікеты пад лозунгам «Стоп прусак!» у рэгіёнах Беларусі (Расклад)

12
Пікеты пад лозунгам «Стоп прусак!» у рэгіёнах Беларусі (Расклад)
Фота: intex-press.by

Дзе і калі можна падпісацца за перамены.

На перадвыбарчыя пікеты і сустрэчы з відэаблогерам Сяргеем Ціханоўскім прыходзяць тысячы беларусаў. У найбліжэйшыя дні ён наведае Гомель, Гародню і Берасце. У многіх іншых гарадах праходзяць пікеты, на якіх можна паставіць подпіс за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ягонай жонкі Святланы Ціханоўскай.

Telegram-канал «Баста!» публікуе расклад легальных пікетаў, атрыманы ў перадвыбарным штабе Ціханоўскіх:

Менск, вул. Харужай, 8, Камароўскі рынак, 12:00 да 20:00, штодня,

Менск, вул Шаранговіча, 94, ГЦ «Максімус», 20:00 да 22:00, штодня,

Менск, вул. Прытыцкага, 101, ГЦ «Мацярык», 18.00 - 21.00, штодня,

Менск, вул. Даўгабродская, 29, Цэнтральная прахадная МТЗ 15:00 - 20:00, штодня,

Менск, пр-т Пераможцаў 4, Палац Спорту, 17:00 - 20:00, штодня,

Гомель, вул. Савецкая, 27, каля «Цырка», 17:00 - 21:45, 28 траўня,

Гомель, вул. Мазурава, 110, Лядовы Палац, 12:00 да 18:00, 31 траўня,

Ворша, плошча Леніна, 17:00 - 20:00, штодня,

Баранавічы, плошча Леніна, 16:30 - 20:00, штодня,

Віцебск, вул. Леніна, 26А, ГЦ «Марка-Сіці» 15:00 - 20:00, штодня,

Масты, пр-т Міра, 2А, гіпермаркет «Еўраопт», 18:00 - 20:00, штодня,

Гародня, Савецкая плошча, 17:00 - 20:00, штодня,

Слуцк, вул. Парыжскай Камуны, 2/1, ГЦ «Маяк», 18:00 - 20:00, штодня,

Салігорск, сквер Кахання і вернасці, 16:00 - 19:00, штодня,

Магілёў, вул. Першамайская, 57, ГЦ «Атрыум», 17:00 - 21:45, штодня,

Мазыр, бул. Дружбы, 11а, ГЦ «Глабал», 12:00 - 15:00 штодня,

Мазыр, вул. Малініна, 1Б, рынак «Істпал», 10:00 - 14:00, 30 і 31 траўня,

Берасце, вул. Савецкая, 62, к-т «Беларусь», з 18:00 - 22:00, штодня,

Жодзіна, вул. 50 год Кастрычніка, 20, ГЦ «Green», 14:00 - 16:00, 30 траўня,

Полацк, пр-т Скарыны, сквер Дружбы народаў, 18:00 - 22:00, штодня,

Рэчыца, вул. Савецкая, 84, 12:00 - 16:00, 31 траўня,

Мар'іна Горка, вул. Савецкая, 4, ГЦ «Трыо», 15:00 - 21:00, 31 траўня,

Рудзенск, вул. Савецкая, каля выхаду на рынак, 10:00 - 14:30, 30 траўня,

Дружны, вул. Чэпіка 26, «Еўраопт», 15:00 да 20:00, 30 траўня,

Свіслач, вул. Будаўнікоў 12, «Еўраопт», 10:00 - 14:00, 31 траўня,

Карэлічы, вул. Прытыцкага, 24, каля Дома быту, 9:00 - 13:00, 29 траўня,

Барысаў, вул. Гагарына 105 А, універмаг «Веста» 15:00 - 18:00, 29 траўня.

Не забудзьцеся ўзяць пашпарт, маску і тапкі.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць захады сацыяльнай дыстанцыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках