19 красавiка 2024, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Гомеля: Так жыць нельга, людзі хочуць пераменаў

3
Актывіст з Гомеля: Так жыць нельга, людзі хочуць пераменаў
ФОТА: «НАША НІВА»

Супраць цяперашняй улады выступаюць літаральна ўсе.

Моладзевы актывіст з Гомеля Ягор Нікалаенка расказаў прэс-службе грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" пра настроі жыхароў абласнога цэнтра.

– У нас людзі вельмі незадаволеныя. Ну як можа спадабацца ўстаноўка прыбіральні за мільён даляраў або флагштока за казачныя грошы, калі народ жыве ў галечы? Заробкі ў Гомелі, як і ва ўсёй Беларусі, вельмі нізкія, парадку 350–400 рублёў. Годную аплату атрымліваюць хіба што чыноўнікі або супрацоўнікі сферы IT.

Мне здаецца, што наступіў ужо час, людзі вельмі хочуць пераменаў. Калі нават паглядзець на стрым з Баранавічаў, іншых гарадоў, дзе Сяргей Ціханоўскі праводзіць пікеты, то прыходзіць вельмі шмат людзей, нашмат больш, чым да ўсіх іншых магчымых кандыдатаў.

Перамены ўжо адчуваюцца. Нават калі папытаць у Гомелі, то ўсе супраць Лукашэнкі. Усе. Можа, нехта не адважваецца гэта ўголас агучваць, але насамрэч падтрымкі для гэтага чалавека ў нас у горадзе няма. А цяпер, калі праходзіць легальны збор подпісаў, наглядна можна будзе паглядзець, як людзі стаміліся ад таго, што адбываецца, і хочуць ужо нейкіх зменаў. Таму я думаю, што ёсць вельмі вялікая верагоднасць таго, што сітуацыя ў гэтым годзе зменіцца ў краіне. Людзей будзе выходзіць усё больш і больш, таму што далей так жыць нельга.

– Вы ўдзельнічалі ў сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, якая прайшла 7 траўня. Раскажыце, як ацэньваеце тое, што цяпер на пікеты прыходзяць тысячы беларусаў?

– Cяргей сябе добра зарэкамендаваў, ён ездзіць па розных гарадах, гэтага чалавека сапраўды бачаць людзі. Ён кажа беларусам пра тыя рэчы, якія хвалююць людзей, кажа зразумелай і даступнай мовай. Ціханоўскі дае людзям выказацца, апавесці пра набалелае. Ён на самай справе падняў сацыяльны пласт, гэта можна бачыць на яго стрымах. На сустрэчы прыходзяць пенсіянеры, моладзь, абсалютна розныя людзі. Людзі часам не ведаюць, што і дзе, але ведаюць, што ёсць Ціханоўскі, і хочуць прыйсці на сустрэчы з ім.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках