25 красавiка 2024, Чацвер, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя ўспышкі каранавірусу зафіксаваныя адразу ў трох абласцях Беларусі

1
Новыя ўспышкі каранавірусу зафіксаваныя адразу ў трох абласцях Беларусі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА «НАША НІВА»

Звесткі з Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

Telegram-канал «Баста!» паведаміў пра новыя асяродкі COVID-19 у Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Успышкі заражэння выяўленыя ў Асіповіцкім райвыканкаме, а таксама ў навучальных установах у Бабруйску, Магілёве, Гомелі, Калінкавічах, піша Telegram-канал «Баста!».

«Дзіцячы сад №121 у горадзе Гомелі. Ад кіраўніцтва ў бацькоўскім чаце паступіла інфармацыя, што ў садзе знойдзены каранавірус. Цяпер чакаюць санстанцыю для апрацоўкі. Калі ёсць магчымасць, папрасілі дзяцей пакуль у садок не вадзіць», – піша жыхар Гомеля.

«У гарадскім пасёлку Лельчыцы зноў успышка "кароны". Вёскі Букча і Дзяржынск Лельчыцкага раёна – шмат хворых з "каронай". У вёсцы Дзяржынск рыхтуюць школу пад прыём хворых на каранавірус» – напісаў жыхар Лельчыцкага раёна.

«Знаёмая ляжыць у шпіталі ў Жлобіне з станоўчым "кавідам". Уся сям'я – муж і двое дзяцей – таксама станоўчыя. Шпіталь перапоўнены, ставяць дадатковыя ложкі ў палаты», – паведамляе падпісант.

«Калінкавічы, яслі-сад №16. У аднаго з дзяцей мама ляжыць два тыдні ў лякарні, учора сказалі, што ў яе пацвердзіўся дыягназ. Дзіця 2 тыдні ў сад не пускалі», – піша жыхар Калінкавічаў.

«800 кантактаў першага ўзроўню на "Нафтане" ў Наваполацку. Усё таму, што такую колькасць людзей сагналі на прафагляд, сярод іх апынуўся адзін хворы на Сovid-19», – піша чытач.

«На Магілёўскім аўтамабільным заводзе, у аддзеле галоўнага механіка, ёсць адзін хворы на "карону"», – піша чытач.

«Пляменніца вучыцца ў Бабруйскім дзяржаўным механіка-тэхналагічным каледжы. Там учора ў першакурсніка пацвердзілася "карона", выкладнікаў некаторых адправілі дадому, а ўсім астатнім проста ўвялі масачны рэжым», – паведамляе падпісант.

«56 супрацоўнікаў Асіповіцкага райвыканкама знаходзяцца на ізаляцыі. Колькі заражаных усяго – сказаць складана. Гэта ўсё пасля 9 траўня», – піша чытач.

«Магілёўскі музычны каледж імя Рымскага-Корсакава. Сёння пацвердзілі Covid-19 у чатырох студэнтаў. Самі студэнты жывуць у інтэрнаце. Учора блізу 15 чалавек павезлі ў лякарню з тэмпературай. Частка педагогаў і студэнтаў сталі кантактамі першага ўзроўню», – паведамляе жыхар Магілёва.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках