28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве арыштавалі журналіста «Новай газеты» Іллю Азара

2
У Маскве арыштавалі журналіста «Новай газеты» Іллю Азара
ФОТА: ІВАН ВАДАП’ЯНАЎ / КАМЕРСАНТ

Расейскі журналіст правядзе 15 дзён у турме.

Журналіста расейскага выдання "Новая газета", муніцыпальнага дэпутата Іллю Азара арыштавалі на 15 дзён за адзіночны пікет, паведамляе "Нямецкая хваля".

"Арышт 15 сутак за адзіночны пікет! Ды яшчэ і без прымусовага дастаўлення ў суд (ніколі такога не бачыў). Убачымся летам!" – напісаў актывіст у сваім Telegram-канале.

У пастанове Цвярскога раённага суда Масквы, копія якога апублікаваная ў Telegram-канале "Апалогія пратэсту" (праект праваабарончай групы "Агора"), сцвярджаецца, што Азар падчас пікету 26 траўня парушыў прадпісанні Расспажыўнагляду і ўказ мэра Масквы, якія забараняюць "любыя публічныя мерапрыемствы" .

Адзіночны пікет у падтрымку Уладзіміра Варанцова

Азара затрымалі 26 траўня ў Маскве пасля таго, як ён выйшаў на адзіночны пікет з патрабаваннем вызваліць былога паліцыянта Уладзіміра Варанцова – аўтара праекта "Амбудсмен паліцыі", накіраванага на адстойванне інтарэсаў шараговых супрацоўнікаў МУС РФ. У аднайменнага пабліка ў розных сацсетках дзясяткі тысячаў падпісчыкаў. 7 траўня Цвярскі раённы суд Масквы арыштаваў Варанцова да 6 ліпеня паводле падазрэння ў вымагальніцтве 300 тысячаў рублёў у калегі "за нераспаўсюд фотаздымкаў асабістага характару".

Раней у красавіку была распачатая крымінальная справа праз публікацыі ў пабліку "Амбудсмен паліцыі" ў сацсетцы "В контакте" пра тое, што ў адной з вайсковых навучальных установаў у Санкт-Пецярбургу 70 адсоткаў складу нібыта захварэла на пнеўманію COVID-19. Следства прызнала гэтую інфармацыю фэйкам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках