24 красавiка 2024, Серада, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маскавы рэжым у Іўі доўжыўся ўсяго адзін дзень

8
Маскавы рэжым у Іўі доўжыўся ўсяго адзін дзень

Няўжо эпідэміялагічная сітуацыя ў раёне раптоўна палепшылася?

У Іўі перадумалі ўводзіць у раёне абавязковае нашэнне ахоўных масак у грамадскіх месцах. Інфармацыя пра новаўвядзенне 26 траўня з'явілася на сайце раённай дзяржаўнай газеты "Іўеўскі край", паведамляе "Еўрарадыё".

Там тлумачылася ўвядзенне абавязковага нашэння масак пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі ў раёне з распаўсюджваннем каранавірусу. Раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі заявіў і пра абмежаванне колькасці наведнікаў, якія адначасова могуць знаходзіцца ў крамах, аптэках, банках і г.д.

Пра гэта 27 траўня паведамілі многія рэспубліканскія недзяржаўныя СМІ. І вось 28 траўня ранейшая навіна на сайце "раёнкі" была "падкарэктаваная" і з'явілася новая. Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі ўдакладніў, што на самай справе названыя прафілактычныя захады маюць "рэкамендацыйны характар". Тыя ж кіраўнікі суб'ектаў гаспадарання могуць "вызначаць самастойна, як абараніць свой калектыў".

Няўжо эпідэміялагічная сітуацыя ў раёне раптоўна палепшылася?

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках