24 красавiка 2024, Серада, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Карэліцкім раёне толькі чатыры апараты ШВЛ і ўсе яны занятыя

У Карэліцкім раёне толькі чатыры апараты ШВЛ і ўсе яны занятыя
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА ТАСС

Сітуацыя ў раёне сапраўды цяжкая.

Паводле колькасці тых, хто заразіўся, Карэліцкі раён знаходзіцца на першым месцы ў Гарадзенскай вобласці. Паводле звестак на 27 траўня, каранавірус пацверджаны ў 124 чалавек, піша Telegram-канал «Баста!».

«Карэліцкі раён на першым месцы ў вобласці ў ліку захварэлых, – піша жыхар Карэлічаў. – З 19 тысячаў насельніцтва Covid-19 пацверджаны ў 124 чалавек, 0,7%. Пры тым, што тэсты амаль нікому не робяць.

Старшыня райвыканкама, той самы, які прымушаў медработнікаў прыбіраць сена, перавезены ў лякарню ў Гародню. У мясцовай ён грэбуе лячыцца. Там толькі чатыры апараты ШВЛ у рэанімацыі, яны ўсе занятыя.

Шасцярым медработнікам зрабілі тэсты – усе станоўчыя. У астатніх не бяруць – працаваць няма каму.

Сітуацыя сапраўды цяжкая. Раён вельмі дэпрэсіўны. З'ехала траціна жыхароў за 15 гадоў. За апошнія гадоў 10 у лякарні застаўся працаваць толькі адзін малады спецыяліст. Асноўны склад лекараў – пенсійнага і перадпенсійнага веку. Іх проста няма каму замяніць. Многія пажылыя супрацоўнікі ўзялі адпачынкі за свой кошт, звольніўся практычна ўвесь тэхперсанал ЦРБ (электрыкі, вадаправоднікі). За заробак 400 рублёў няма дурных круціць гайкі. Цягаюць балоны лекары.

Што тычыцца сітуацыі ў Жухавіцкім інтэрнаце, пра якую вы пісалі, застаецца толькі маліцца. Толькі з персаналу чалавек 10 захварэлі.

Ва ўсіх супрацоўнікаў і дзеці, і гаспадарка, і справы. Вядома, яны дадому адыходзілі і не думалі што ў іх вёску карона дабярэцца».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках