19 красавiка 2024, Пятніца, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чавускім раёне кіроўца на «Маздзе» збіў афіцэра ДАІ

У Чавускім раёне кіроўца на «Маздзе» збіў афіцэра ДАІ
На месца здарэння
ФОТА: @PRESSMVD

Кіроўцу затрымалі.

У Чавускім раёне п'яны кіроўца на «Маздзе» збіў афіцэра ДАІ. 36-гадовага жыхара Крычава затрымалі. У яго крыві выявілі 2,53 праміле алкаголю, паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, паведамляе euroradio.fm.

Здарэнне адбылося 23 траўня. У міліцыю ў Чавусах патэлефанаваў відавочца, які паведаміў пра аўтамабіль, які едзе ў бок раённага цэнтра і кіроўца якога можа быць у стане алкагольнага ап'янення. Сілавікі сустрэлі аўто на ўскраіне горада, але кіроўца не падпарадкаваўся і не спыніўся. Ён ехаў на хуткасці да 160 кіламетраў у гадзіну. Праз некалькі кіламетраў кіроўца змушаны быў спыніцца - не змог абагнаць пазадарожнік з прычэпам.

Супрацоўнікі ДАІ спрабавалі затрымаць парушальніка. Адзін з іх апынуўся ў салоне з боку пярэдняга пасажырскага крэсла. У гэты момант аўтамабіль сарваўся з месца і збіў іншага супрацоўніка ДАІ - ён апынуўся на капоце, стукнуўся аб шкло і адляцеў на абочыну. У пацярпелага пазней не знайшлі сур'ёзных траўмаў.

Праз некалькі дзясяткаў метраў «Мазда» спынілася - даішнік, які быў у салоне, здолеў выцягнуць ключ з замка запальвання. Кіроўцу схапілі. Крымінальную справу распачалі па факце гвалту і пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. На мужчыну таксама склалі адміністрацыйны пратакол за кіраванне аўтамабілем у стане ап'янення.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках