23 красавiка 2024, aўторак, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус ахапіў дамы-інтэрнаты па ўсёй Беларусі

Каранавірус ахапіў дамы-інтэрнаты па ўсёй Беларусі
Свірскі дом-інтэрнат
ФОТА З САЙТА: NOALONE.RU

Хварэюць пацыенты і медперсанал.

Чытачы onliner.by пішуць пра ўспышку каранавіруса ў дамах-інтэрнатах па ўсёй Беларусі. Паведамленні пра вялікую колькасць тых, хто захварэў прыходзяць з Менска, Кобрына, Жухавіч, Свіры і Стоўбцаў. Журналісты патэлефанавалі ва ўстановы, каб даведацца, што там цяпер адбываецца.

Пішуць, што ў Жухавіцкім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў каранавірус нібыта пацвердзіўся ў медработніка. Таксама паведамляюць, што адтуль за два дні ў шпіталь забралі 17 чалавек.

Ва ўстанове адказалі, што пра тых, хто захварэў тут чуюць нібыта ўпершыню:

- Зараз у нас медперсанал працуе вахтавым метадам: два тыдні жыве адна змена, два тыдні - іншая. Мы ўсе, калі сыходзім, здаём тэсты і чакаем вынікаў, два тыдні сядзім на ізаляцыі: гэта звычайная сітуацыя, мы ж працуем з пажылымі людзьмі. Інфармацыя пра захварэлых медработнікаў - гэта няпраўда, у яго проста ёсць сімптомы прастуды. Нікога з вірусам у нас не забіралі, - распавялі нам ва ўстанове.

Інфармацыю, што ў Кобрынскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў знайшлі каранавірус, нам пацвердзіла адна з яго супрацоўніц.

- Усяго ў нас захварэла блізу 28 чалавек з 308 пацыентаў, пакуль яны не вылечыліся. Медперсанал у нас таксама хварэе, працуе вахтавым метадам па два тыдні, - распавяла жанчына. Ад дачы ўдакладненняў яна адмовілася.

У Доме міласэрнасці ў вёсцы Імянін Кобрынскага раёна два тыдні таму таксама захварэлі пацыенты і медперсанал. Тады на старонцы ўстановы ў Facebook з'явіўся наступны зварот: «Так як каранавірус быў дыягнаставаны амаль у паловы жыхароў і медработнікаў, у нас назіраецца рэзкі недахоп персаналу».

Са слоў дырэктара Дома міласэрнасці, у 26 з 39 чалавек тэст на каранавірус быў станоўчым, у тым ліку і ў яго самога.

- Цяпер у нас усе паціху здаравеюць, новых выпадкаў выяўлена не было. Сёння я і яшчэ адзін супрацоўнік з медперсаналу выйшлі на працу, - распавёў ён журналісту.

Некалькі дзён таму чытачы напісалі нам пра масавыя заражэнні ў Свірскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце. Гэтую інфармацыю пракаментаваў дырэктар Казімір Русак:

- За гэты час у нас памерлі тры чалавекі: яны ўжо былі інвалідамі ў цяжкім стане. З працоўнага персаналу памерлі двое. Я не ведаю, ці быў у іх каранавірус. На гэты момант на бальнічным у мяне знаходзяцца 13 чалавек, трое ляжаць у лякарні: у кагосьці вірус пацверджаны, хтосьці проста ізалюецца. Вірусам захварэлі і 10 пацыентаў, але ў іх ён працякае бессімптомна, многія здаравеюць.

Са Стаўбцоўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў нам таксама прыходзяць паведамленні пра ўспышку каранавірусу: кажуць пра 45 заражаных. Дырэктар Юрый Каласоўскі сказаў, што не можа каментаваць гэтую інфармацыю, і параіў звяртацца ў Міністэрства аховы здароўя.

Звесткі пра тых, хто захварэў у псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў №3 г. Менска пацвердзіў журналісту яго дырэктар:

- Як і ва ўсёй краіне, у нас сітуацыя - карантын. Хтосьці з жыхароў памёр, але яны былі ў старэчым узросце, у іх была анкалогія і сардэчныя хваробы. У нас каранавірусам захварэлі сем супрацоўнікаў, але яны ўжо выйшлі на працу. Сярод пацыентаў такіх было тры-чатыры чалавекі. Цяпер усе папраўляюцца, - пракаментавалі нам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках