19 красавiка 2024, Пятніца, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калапс беларускай прамысловасці

12
Калапс беларускай прамысловасці
иллюстрационное Фото

Як беларускія прадпрыемствы працуюць ва ўмовах пандэміі.

5,8 мільярдаў рублёў - гэта чыстая страта ўсіх буйных і сярэдніх прадпрыемстваў Беларусі са студзеня да красавіка 2020 года. Летась за такі ж перыяд яны спрацавалі з чыстым прыбыткам у 3,1 мільярда рублёў. «Радыё Свабода» высвятляе, чаму так атрымалася і каго спасціг найбольшы крызіс.

БелАЗ: са студзеня выпуск самазвалаў скараціўся ў 2,5 разы

У красавіку сёлета БелАЗ выпусціў усяго 29 кар'ерных самазвалаў, падлічвае Белстат). У леташнім красавіку завод выпусціў 72 самазвалы, а ў красавіку 2018-га - 83.Выпуск гэтай прадукцыі падае 14 месяцаў запар.

БелАЗ - горадаўтваральнае прадпрыемства ў Жодзіне. На сакавік чыстая страта ўсіх прадпрыемстваў Жодзіна складалі 17 мільёнаў рублёў. У мінулым годзе ў такі ж перыяд прадпрыемствы горада мелі прыбытак 53 мільёны рублёў.

Нафтаперапрацоўка: даўгі і страты

Прадпрыемствы Наваполацка ў пачатку года (студзень-люты) спрацавалі са стратамі ў 28 мільёнаў рублёў. Летась у гэты перыяд іх прыбытак быў 22,6 мільёна рублёў. Асноўныя прадпрыемствы горада - «Нафтан» і «Палімір». Па крэдытах прадпрыемствы вінныя 14,5 мільёна рублёў.

Гэтыя праблемы звязаныя не з пандэміяй (так як пачаліся раней), а з перабоямі ў пастаўках нафты.

«Тут адыграла больш не закрыццё межаў, а фактары адсутнасці паставак расейскай нафты, гэта тычыцца і нафтаперапрацоўкі, транспарту», - уважае старэйшы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб.

Акрамя прадпрыемстваў, якія трапілі ў крызіс праз знешнія фактары часова, некаторыя гульцы беларускай прамысловасці гадамі бяруць крэдыты ад дзяржавы, але з мінусаў не выходзяць.

Згодна з пастановай Савета міністраў ад 14 красавіка сёлета павялічылася доля дзяржавы ў статутных фондах 5 прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі і некалькіх заводаў, якія вырабляюць бетон і прадукты з яго.

Гэта значыць прадпрыемствы падтрымалі фінансава чарговым разам. Напрыклад, «Івацэвічдрэў» атрымаў 14 мільёнаў рублёў падтрымкі, «Гомельдрэў» - 1,1 мільёна рублёў, Беларускі цэментны завод - 4,8 мільёна.

Страты ўсіх заводаў дрэваапрацоўкі за 2018 год - 256 мільёнаў рублёў. Усяго дзяржава выдаткавала на мадэрнізацыю дрэваапрацоўкі больш за 1 мільярд даляраў.

Паводле афіцыйнага парталу, на якім публікуюцца справаздачы аб фінансавай дзейнасці прадпрыемстваў, усе 9 дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў завяршылі 2018 год з чыстымі стратамі. Напрыклад «Барысаўдрэў» спрацаваў са стратамі на 17 мільёнаў рублёў, «Віцебскдрэў» - на 16 мільёнаў.

Касцюковіцкі цэментавы завод, які дзяржава таксама падтрымала, скончыў 2019 год са стратамі ў 8,9 мільёна рублёў. Чыстая страта Касцюковіцкага раёна за 2 першыя месяцы гэтага года (яшчэ пры адчыненых межах) - 42,7 мільёна рублёў, пры стратах у 9,7 мільёна летась за такі ж перыяд.

«Прадпрыемствы, якія рэгулярна падтрымліваюцца з бюджэту, наносяць страты ўсім падаткаплацельшчыкам. Такія прадпрыемствы трэба рэструктурызаваць, перапрафіляваць ці ўвогуле зачыняць. Але ў Беларусі прынятае палітычнае рашэнне іх падкормліваць з бюджэту», - падсумоўвае Вадзім Іосуб.

«Гомсельмаш»: даўгі і страты

Чыстая страта ўсіх прамысловых арганізацый Гомеля за студзень-люты гэтага года – 80 мільёнаў рублёў. Летась за такі ж перыяд яны спрацавалі ў плюс на 155 мільёнаў.

Адно з асноўных прадпрыемстваў - «Гомсельмаш», якое вырабляе камбайны. У першым квартале гэтага года выраб камбайнаў зніжаецца. Мінулы год «Гомсельмаш» завяршыў са стратамі ў 30,8 мільёна рублёў.

Запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў сёлета павялічылася на 18,4% з пачатку года. Па крэдытах яны вінаватыя 51,8 мільярда рублёў.

Міністэрства эканомікі: паўплываў сусветны крызіс, пандэмія і падзенне коштаў нафты

У Міністэрстве эканомікі ў адказ на запыт журналістаў паведамілі, што на працу беларускіх прадпрыемстваў у першым квартале гэтага года паўплывалі «сусветны фінансава-эканамічны крызіс, падзенне коштаў нафты і пандэмія COVID-19, якая ўзмацніла негатыўны эфект першых двух фактараў».

Са слоў міністэрскіх спецыялістаў, гэта абумоўлена «экспартнай арыентацыяй беларускай эканомікі».

«Па-першае, карантынныя меры, прынятыя нашымі гандлёвымі партнёрамі, прывялі да звужэння традыцыйных рынкаў збыту для айчынных тавараў. Па-другое, на фінансавыя вынікі паўплывалі атрыманыя прадпрыемствамі страты ў выніку пераацэнкі актываў і абавязанняў у замежнай валюце. Па-трэцяе, складаная эпідэміялагічная сітуацыя абумовіла падзенне ўнутранага попыту, якое, у першую чаргу, адбілася на сферы паслуг (турызм, транспарт, гатэльны бізнэс, сферы вольнага часу і грамадскага харчавання)», - паведамілі ў Міністэрстве эканомікі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках