29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускага дальнабойніка ў Нідэрландах здарыўся інсульт

11
У беларускага дальнабойніка ў Нідэрландах здарыўся інсульт
ФОТА З САЙТА КАМПАНІІ «ВЕСТАЎТА»

Два тыдні яго не могуць даставіць дадому.

«Тату трэба тэрмінова перавозіць у Берасце, ён ужо больш за два тыдні ў бальніцы ў Нідэрландах, а мы другі тыдзень вырашаем пытанні са страхавой», - скардзіцца tut.by берасцейка Надзея. Бацька дзяўчыны працуе дальнабойнікам, калі ён быў у рэйсе ў Нідэрландах, у яго здарыўся інсульт. Нягледзячы на яго цяжкі стан, пытанне з яго адпраўкай у Беларусь доўга не развязвалася.

64-гадовы берасцеец Аляксандр Малько ўсё жыццё працаваў кіроўцам, апошнія гады – дальнабойніка ў фірме «Вестаўта». У чарговы рэйс у Нямеччыну ён з'ехаў 4 траўня. З сям'ёй мужчына штодня выходзіў на сувязь праз мэсэнджары: паведамляў, што з ім усё добра, удакладняў, што купіць дадому. Апошняе паведамленне ад яго прыйшло блізкім 11 траўня.

- 12 траўня мы пішам таце - ён маўчыць. Мы занепакоіліся, мама пачала тэлефанаваць яму на працоўны нумар: званкі праходзяць, але бацька не адказвае, - распавяла пра тое, як развіваліся падзеі дачка кіроўцы Надзея.

А 14 траўня дзяўчыне патэлефанавалі з фірмы бацькі і «папрасілі прысесці», адразу стала зразумела: добрых навін чакаць не даводзіцца.

- Супрацоўніца кампаніі паведаміла, што татаву фуру знайшлі ў Нідэрландах на паркоўцы, а ён сам ляжаў у кабіне без прытомнасці. Яго даставілі ў лякарню горада Хелмонд, там паставілі дыягназ - шырокі інсульт, паралізацыя правай часткі цела, парушэнне маўлення. У яго на целе былі пролежні, значыць, ляжаў у аўто ён доўга.

ФОТА: ВАЛЯНЦІН МІХАЛЬЦОЎ, TUT.BY

Аляксандр Малько, як кіроўца-прафесіянал, быў застрахаваны ў кампаніі «Белнафтастрах». Адразу, калі ў кампанію паведамілі пра няшчасны выпадак, страхавальнікі запатрабавалі інфармацыю з лякарні Нідэрландаў пра тое, ці быў кіроўца цвярозым у момант інсульту.

Лекары такую інфармацыю без згоды пацыента даць не маглі, але як яе атрымаць, калі кіроўца ў вельмі дрэнным стане?

Сям'я дальнабойніка звярнуліся па дапамогу ў беларускі МЗС, тыя звязалі берасцейцаў з консулам Беларусі ў Нідэрландах - Ірынай Штурма. Дзякуючы ёй блізкія Аляксандра даведаліся пра стан здароўя галавы сям'і.

- Стан таты стаў паляпшацца, ён нават крыху пачаў гаварыць. Консул паведаміла яму, што трэба дазволіць доктару гаварыць пра стан здароўя трэцім асобам, між іншым, страхаўшчыкам. Тата ляўшун, таму ён змог падпісаць усе дакументы.

Калі стан Аляксандра стабілізаваўся, паўстала пытанне пра тое, як перанакіраваць яго ў Беларусь. Гэтыя выдаткі павінна ўзяць на сябе страхавая кампанія. Па рэкамендацыі медыкаў дастаўку трэба ажыццявіць авіятранспартам - для хворага гэта найбольш бяспечны варыянт.

- Вось тут і пачаліся праблемы са страхавой. З кампаніі пастаянна прыходзяць запыты ў бальніцу з аднымі і тымі ж пытаннямі: як стан пацыента, ці можна ажыццявіць яго дастаўку дадому наземным шляхам.

З перапіскі лекара з консулам

Паважаная спадарыня Штурма, дзякуй за ваш ліст.

Перш за ўсё, я хацеў бы сказаць, што мне не падабаецца, як дзейнічае кампанія. На мінулым тыдні я перапісваўся па пошце больш за дваццаць разоў, і яны зноў і зноў задаюць адны і тыя ж пытанні. І кожны раз яны мяняюць сваё меркаванне: то яны настойваюць на наземнай машыне хуткай дапамогі, і я згодны, то яны кажуць, што паветраная хуткая дапамога лепш, а цяпер яны зноў мяркуюць, што патрэбная наземная хуткая дапамога.

У чым праблема? Ці разумеюць яны, што кожны дзень, калі гэтая дыскусія працягваецца, пацыент чакае і засмучаны, што ён не можа паехаць дадому? Ён у нашай бальніцы ўжо два тыдні. Я неаднаразова казаў ім: калі транспартаванне наземнай машынай хуткай дапамогі з'яўляецца адзіным варыянтам, вы павінны разумець, што патрэбны спецыяльны матрац і кожныя чатыры гадзіны патрабуецца змена становішча хворага праз пролежні. Ці можна падабраць такі матрац для наземнай хуткай дапамогі? Калі так, я дам згоду на гэты тып транспарту. Як вы думаеце, колькі часу ў шляху спатрэбіцца для хуткай дапамогі на 2000 км? Калі яны могуць гарантаваць гэты тып транспарту, я згодны.

Я спадзяюся, што вы можаце развязаць гэта найбліжэйшым часам, пацыент і сям'я чакаюць.

Дзякуй за дапамогу. Шчыра Ваш, Ерун ван Дылен

З лякарні сваякам паведамілі, што пацыенту тэрмінова патрэбна рэабілітацыя - бо ён пачаў трохі гаварыць, яго гаворку трэба развіваць, каштоўныя менавіта гэтыя першыя дні.

НАДЗЕЯ РАЗМАЎЛЯЕ З БАЦЬКАМ ПА ВІДЭАСУВЯЗІ
ФОТА З САЙТА: TUT.BY

- Медыкі бальніцы не могуць з ім размаўляць: моўны бар'ер. Мы часам тэлефануем таце праз інтэрнэт, размаўляем з ім. Але гэтага вельмі мала. Бацька змог растлумачыць, што яму вельмі дрэнна, баліць усё цела, ён баіцца, што не дажыве да пералёту...

У роспачы Надзея сама пачала шукаць магчымасць дастаўкі бацькі дадому. Даведалася, што за 22 кіламетры ад бальніцы ёсць аэрапорт, з якога можна пераправіць Аляксандра прама ў Берасце чартэрным рэйсам. Час пералёту - чатыры гадзiны, кошт рэйса блізу 13 тысячяч еўраў. Гэтую інфармацыю дзяўчына адправіла ў «Белнафтастрах», але там яе праігнаравалі.

- Страхавая намагае на наземным шляху. Пры гэтым дарога складзе 2 тысячы кіламетраў. Лекар супраць: ён сумняваецца, што будуць створаныя неабходныя ўмовы для перавозкі. Тады страхавальнікі прапанавалі адправіць тату авіярэйсам Амстэрдам - Менск. Але лекар звяртае ўвагу, што трэба выкупіць тры крэслы побач, каб пакласці на іх на спецыяльным матрацы хворага, таксама неабходна мацаванне для гэтага матраца.

Кожны дзень Надзея чуе адзін адказ са страхавой: «Мы прапрацоўваем план транспартавання».

- Учора я сказала, што паведаміла пра сітуацыю ў СМІ. Тады мне адказалі, што папярэдняя эвакуацыя таты запланаваная на 29 траўня з найбліжэйшага аэрапорта.

ФОТА З САЙТА: TUT.BY

Страхавальнікі: «Рэпатрыяцыя не так хутка ажыццяўляецца»

- Мы разумеем, што ў такой сітуацыі сваякам хутчэй хочацца ўбачыць свайго блізкага чалавека. Але медыцынская рэпатрыяцыя - справа не хуткая. Нам неабходна было адправіць запыты ў бальніцу, атрымаць адказ. Замовіць перавозку, хуткую дапамогу, якая адвязе хворага ў стацыянар. Гэта ўсё трэба ўзгадняць, - паведамілі ў кампаніі «Белнафтастрах».

Са слоў страхоўшчыкаў, заўтра Аляксандр Малько самалётам вылеціць з Нідэрландаў і будзе дастаўлены ў Берасце.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках