23 красавiка 2024, aўторак, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтка-медык пра COVID-19 у Віцебску: Наплыў пацыентаў быў вельмі моцны

Студэнтка-медык пра COVID-19 у Віцебску: Наплыў пацыентаў быў вельмі моцны
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА «НАША НІВА»

Сярод медыкаў, хто заразіўся, былі студэнты-дабраахвотнікі.

Студэнтка 6-га курса Віцебскага медуніверсітэта, будучы хірург Ганна Калінічэнка распавяла sb.by, як у сярэдзіне красавіка добраахвотна пайшла дапамагаць медыкам, якія змагаліся з каранавірусам. Яна працавала ў аддзяленні, якое абласная лякарня разгарнула ў сімуляцыённым цэнтры ўніверсітэта. У асноўным дапамагала медсёстрам - разносіла таблеткі, ставіла кропельніцы.

"Падчас пандэміі плынь пацыентаў была вельмі магутная, - успамінае Ганна. - Калі адначасова паступае 25 хворых, калі ў поўнай экіпіроўцы на розных паверхах трэба развезці па палатах 40 кропельніц... - гэта гіганцкі аб'ём працы!".

Нягледзячы на ўсе меры засцярогі, студэнтка ў пачатку траўня сама здала станоўчы тэст на COVID-19. Яна не ведае, дзе заразілася - у лякарні ці ў краме, куды хадзіла па прадукты. Ачуняла дзяўчына за тыдзень, а цяпер праходзіць рэабілітацыю.

Ужо прайшло размеркаванне - Ганна Калінічэнка паедзе працаваць у свой родны Жлобін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках