28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фатафакт: У Аўстраліі дэльфін прыносіць да берага падарункі, каб вярнуліся турысты

2
Фатафакт: У Аўстраліі дэльфін прыносіць да берага падарункі, каб вярнуліся турысты

Гарбаты дэльфін на мянушку Містык звык кантактаваць з адпачывальнікамі, але праз карантын яны зніклі.

29-гадовы Містык - альфа-самец чарады з шасці дэльфінаў. Грамада часта заплывае ў бухту Тын-Кан (штат Квінслэнд, Аўстралія), каб пагутарыць з гасцямі Barnacles Cafe&Dolphin Feeding Centre - кавярні з дэльфінамі, якая знаходзіцца ў бухце, піша Delfi.

Валанцёры расказалі, што апошнім часам Містык стаў прыносіць на носе розныя "падарункі": каралы, старыя бутэлькі ды іншыя дарункі мора. Кожны раз, калі Містык нешта прыносіць, валанцёры частуюць яго рыбкай.

Ніхто не навучаў дэльфіна гэтай штуцы. Валанцёры мяркуюць, што так Містык спрабуе паказаць, як засумаваў па людзях. У Аўстраліі, як і ў шмат якіх іншых краінах, быў уведзены рэжым самаізаляцыі дзеля распаўсюджвання каранавірусу. Установы пачалі адкрываць толькі з 15 траўня, а кавярня, да якой падплываюць Містык і яго суродзічы, аднавіла дзейнасць 21 траўня.

Эксперт у паводзінах дэльфінаў Бары МакГовэрн пацвердзіў, што дэльфіны маюць вельмі складаную культуру стасункаў, таму ён і сапраўды можа сумаваць па людзях. Таксама "падарункі" Містыка могуць быць спосабам пацешыць сябе або жаданнем вярнуць свой звыклы рэжым кармлення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках