18 красавiка 2024, Чацвер, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хочам выбары без Лукашэнкі! Ён надакучыў»

27
«Хочам выбары без Лукашэнкі! Ён надакучыў»
Фота: БелаПАН

Тысячы беларусаў публічна выступаюць супраць улады.

Вялікія чэргі становяцца на пікетах, каб падпісацца за прыхільнікаў перамен, паведамляюць naviny.by.

Так, у гомельскім рэгіёне адбываецца сапраўдная рэвалюцыя - людзі аддаюць дзясяткі хвілін свайго часу, каб адстаяць чаргу і падпісацца за апазіцыйных кандыдатаў.

Так, шматлікая плынь людзей была ўчора ў Гомелі на пікеце жонкі блогера Сяргея Ціханоўскага. Чарга стаяла з 17:00 да 21:40.

У іншых гарадах на пікетах ужо сабралі блізу 10 тысяч подпісаў. «Гомельскія» яшчэ не лічылі.

На пікет з Веткі прыехалі прыхільнікі блогера - прывезлі яму ў падарунак пантофель, сплецены з «хлуслівых газэт».

«У нас у Ветцы няма працы, зліквідаваныя вытворчыя прадпрыемствы, вось нам што застаецца - плесці пантофлі з хлуслівых дзяржаўных газэт», - патлумачыў жыхар Веткі Іван.

Маладая гамяльчанка Наталля абураная дзейнай уладай. «Нас ніхто не чуе. Мы ж разумеем, што ідзем не туды, ну хоць бы выйшаў Лукашэнка, спытаў у народа! Мы хочам нешта выказаць - але нас ніхто не чуе. А Ціханоўскі - гэта, скажам, маленькая зачэпка, каб выйсці з таго, дзе мы знаходзімся. Мы хочам выбары без Лукашэнкі, ён не патрэбен, надакучыў, досыць ужо!», - эмацыйна патлумачыла свой удзел у пікеце Наталля.

Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць захады сацыяльнай дыстанцыі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках