19 красавiка 2024, Пятніца, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка з COVID-19: Жывем, як у фільме жахаў, людзі проста падаюць

8
Мянчанка з COVID-19: Жывем, як у фільме жахаў, людзі проста падаюць

Колькі яшчэ нявыяўленых хворых з «пнеўманіямі» ходзіць па краіне?

Мянчанка напісала прэс-службе грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" аб тым, з чым сутыкнулася ейная сям'я, захварэўшы "пнеўманіяй".

"Сутыкнуліся з "кавідам" усёй сям'ёй, - піша яна. - На мой погляд, самае страшнае для нашых суайчыннікаў - гэта адсутнасць дыягностыкі.

У паліклініцы не даюць накіраванне на КТ, робяць толькі флюараграфію, а яна нічога не паказвае.

Мы захварэлі ўсёй сям'ёй. Пілі антыбіётык "Сумамед" сем дзён. Тэмпература 37. Збіраюцца закрываць лісток непрацаздольнасці.

Муж - кантакт першага ўзроўню, тады яшчэ не прыйшлі мазкі. Хацеў зрабіць КТ - гэта немагчыма. У ЛОДЭ яго кошт 141 рубель, не кожны сабе дазволіць.

Мы былі гатовыя знайсці гэтыя грошы, бо здароўе не тое, на чым варта ашчаджаць. Але ж не. Абтэлефанавалі ўсе цэнтры Менска, дзе робяць КТ, самы найбліжэйшы запіс толькі праз 2 тыдні.

Я проста ў шоку. У паліклініцы сказалі, што добрыя аналізы, усё добра. Можна на працу. Усімі праўдамі і няпраўдамі мы знайшлі выйсце на КТ праз вялікія сувязі.

Вынік КТ - двухбаковая пнеўманія. Кашлю няма, сопляў няма, тэмпература 37. Здавалася б, усё выдатна. Але не. Добра, што мы не слухалі лекараў. У палаце ўсе без тэмпературы, без сімптомаў. Людзі проста падаюць ці баліць спіна. Большасць прыязджае ў лякарню ўжо ў цяжкім стане.

Усё як у фільме жахаў. Гэта праўда, я б ніколі не паверыла, калі б сама не сутыкнулася.

Колькі такіх людзей з пнеўманіямі ходзіць па краіне? Каб паклалі ў шпіталь, трэба дыягназ - запаленне двухбаковае. Каб яго паставіць - трэба КТ, а яго не робяць. І сам не можаш зрабіць.

Нашу краіну нічога не чакае добрага ў такой сітуацыі. Калі б была ранняя дыягностыка - быў бы вынік".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках