25 красавiка 2024, Чацвер, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медсястра з Баранавічаў: Паміраюць не толькі паджылыя, маладых таксама не літуе хвароба

2
Медсястра з Баранавічаў: Паміраюць не толькі паджылыя, маладых таксама не літуе хвароба

Хтосьці выходзіць з-пад апаратаў ШВЛ, а нехта не.

Медыцынская работніца расказала, як праходзяць ейныя будні і што даводзіцца зазнаваць кожны працоўны дзень падчас каранавірусу.

У цэлым у Берасцейскім рэгіёне Баранавічы знаходзяцца ў даволі цяжкім становішчы. У шмат якіх медычных установах (скурна-венералагічны дыспансер, гінекалагічная, чыгуначная лякарня, гарадскі шпіталь (за выняткам гнойнай хірургіі), анкалагічны дыспансер) ёсць пацыенты з пнэўманіяй, піша 1reg.by.

Паміраюць не толькі паджылыя

- Наш працоўны дзень у цэлым доўжыцца 8-12 гадзін. З раніцы ездзім на выклікі з лекарам, а ўвечары ў нас прыйманне пацыентаў. У вугальнай масцы (М3) дыхаецца нашмат лягчэй, чым у рэспіратарах, - расказала медсястра.

Я яшчэ не хварэла пакуль, хоць у кантакце з ковіднымі хворымі штодзень. Калі б не наша загадчыца, якая дамагалася, каб нам выдалі сродкі аховы - процічумныя гарнітуры, маскі, рэспіратары і экраны, то не ведаю, як бы мы працавалі.

Са слоў медсястры, у панядзелак прыйшоў адказ больш за 60 пацверджаных выпадкаў COVID-19. У Баранавічах і раёне ўжо велізарная колькасць тых, хто захварэў. Хварэюць не толькі старыя, але і маладыя. І людзі паміраюць не толькі паджылыя, маладых таксама не літуе хвароба.

Тыя, хто захварэў у лёгкай форме, правяцца, хтосьці выходзіць з-пад апаратаў ШВЛ, а нехта - не.

- Гарнітуры ў нас не аднаразовыя, мы іх апрацоўваем кварцам. Ездзім у спецыяльныя пральні, там санітаркі ўсё пяруць. Аднаразовых гарнітураў не набярэшся, - кажа медработніца.

Прымаем пацыентаў у паліклініцы таксама ў процічумных гарнітурах. Мы прымаем паўторных, тых, хто з тэмпературай, прымае асобны кабінет.

- Мне прапаноўвалі звальняцца, а жыць за што буду? За свой кошт не даюць адпачынак, і чарговыя адпачынкі ў нас скасавалі! Вось такая сітуацыя.

Як сказала адна лекарка, «вам жа Лукашэнка даплаціць». Я ёй адказала, што хай ён гэтыя няшчасныя 300 рублёў сабе пакіне. Я хачу працаваць нармальна, а не ў гэтых гарнітурах, калі дыхаць пад канец змены ўжо немагчыма.

Мы ходзім па жылых дома ў ахоўных гарнітурах, нас людзі назвалі «касманаўтамі», бярэм мазкі, правяраем хворых. Спярша людзі тузаліся. Цяпер звыклі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках