25 красавiка 2024, Чацвер, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астраномы пацвердзілі наяўнасць падобнай да Зямлі планеты ў найбліжэйшай да Сонца зоркі

2
Астраномы пацвердзілі наяўнасць падобнай да Зямлі планеты ў найбліжэйшай да Сонца зоркі

Новыя звесткі атрыманы з дапамогай спектрографа ESPRESSO.

Міжнародная суполка навукоўцаў з дапамогай спектрографа ESPRESSO пацвердзіла, што ў найбліжэйшай да Сонца зоркі, Проксімы Цэнтаўра, сапраўды існуе планета, падобная да Зямлі. Планета масай у 1,17 раза большая за зямную, знаходзіцца ў заселенай зоне зоркі і робіць абарачэнне вакол яе за 11,2 зямнога дня, піша zn.ua.

Здагадку пра існаванне планеты Проксіма Цэнтаўра В упершыню выказалі чатыры гады таму. Тады гэтая ж група астраномаў з дапамогай спектрографа HARPS заўважыла слабыя ваганні хуткасці руху зоркі, якія можна было б растлумачыць з дапамогай прысутнасці досыць буйнога нябеснага цела.

Пацвердзіць тое, што планета сапраўды існуе, дазволіў спектрограф ESPRESSO, усталяваны на вельмі вялікім тэлескопе. ESPRESSO вымераў радыяльную хуткасць зоркі, якая знаходзіцца за 4,2 светлавых года ад Сонца, з дакладнасцю да 30 см/с. Гэта ўтрая больш дакладнае вымярэнне, чым тыя, што дазваляў правесці HARPS. Таксама новы спектрограф дазволіў дакладней вызначыць масу планеты.

Навукоўцы адзначаюць, што адлегласць ад планеты да зоркі прыкладна ў 20 разоў меншая, чым ад Зямлі да Сонца, але Проксіма В атрымлівае параўнальную колькасць энэргіі. Гэта значыць, на планеце можа існаваць вада ў вадкім выглядзе і патэнцыйныя варункі для ўзнікнення жыцця.

Разам з тым называць планету патэнцыйным кандыдатам для пошукаў іншапланетнага жыцця пакуль рана. Проксіма Цэнтаўра - чырвоны карлік, які актыўна бамбуе планету рантгенавымі праменямі, таму жыццё на планеце можа развіцца толькі пры наяўнасці шчыльнай атмасфэры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках