28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МУС Украіны Авакаў расказаў пра падрабязнасці перастрэлкі пад Кіевам

13
Кіраўнік МУС Украіны Авакаў расказаў пра падрабязнасці перастрэлкі пад Кіевам
ФОТА: ОФІС ПРЭЗІДЭНТА

Канфлікт адбыўся паміж прадстаўнікамі фірмаў.

Ва Украіне ў перастрэлцы ў Броварах Кіеўскай вобласці ўдзельнічалі блізу ста чалавек. Адзін аўтобус з узброенымі людзьмі прыехаў з Вінніцы, іншая група на трох мікрааўтобусах прыбыла са сталіцы, піша «Новы час».

Пра гэта міністр унутраных справаў Арсен Авакаў даклаў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму.

Паводле словаў Авакава, канфлікт адбыўся паміж прадстаўнікамі фірмаў, якія займаюцца пасажырскімі перавозкамі ў Броварах, і, паводле адной з версій, можа быць звязаны з карупцыйнымі ўгодамі з тэндару ў размеркаванні маршрутаў.

«Кіеўскія перавознікі паклікалі так званых цітушак, запрасіўшы іх са сталіцы і Вінніцкай вобласці», – цытуе Авакава прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Паводле інфармацыі міністра, група з Вінніцкай вобласці – супрацоўнікі адной з ахоўных фірмаў.

Авакаў паведаміў, што затрыманыя 20 чалавек, трое знаходзяцца ў лякарні з раненнямі рознай ступені цяжкасці.

Абвешчаны план-перахоп для затрымання арганізатараў. Таксама вызначаюцца асобы, якія накіроўвалі ўзброеных людзей з Вінніцы.

Таксама, паводле словаў Авакава, будуць зробленыя кадравыя высновы датычна Вінніцкай вобласці.

«Чаму выпусцілі такую групу людзей, хоць і з паляўнічай зброяй? Трэба было рэагаваць. Да канца дня я змагу прапанаваць, якое адміністрацыйнае рэагаванне трэба ўжыць», – сказаў міністр.

Як паведамлялася, кіраўніка Галоўнай паліцэйскай управы ў Вінніцкай вобласці Юрыя Педаса адхілілі ад выканання службовых абавязкаў. Двух ягоных намеснікаў, кіраўніка крымінальнай паліцыі і кіраўніка аператыўнай службы, звольнілі з займаных пасадаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках