18 красавiка 2024, Чацвер, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гарадзенскім грамадскім транспарце ўвялі маскавы рэжым

10
У Гарадзенскім грамадскім транспарце ўвялі маскавы рэжым

Такая абвестка выявілася ў тралейбусах горада.

У пятніцу, 29 траўня, у гарадзенскіх тралейбусах з'явіліся аб'явы аб абавязковым нашэнні масак. У Гарадзенскай тралейбуснай управе кажуць, што маскавы рэжым увялі ў адпаведнасці з пратаколам пастановы рабочай групы для рэалізацыі міжведамаснага комплекснага плана мінімізацыі рызыкі распаўсюджвання COVID-19 пры Гарадзенскім аблвыканкаме, паведамляе tut.by са спасылкай на «Вечерний Гродно».

Згодна з дакументам, цяпер у грамадскіх месцах Гародні, у тым ліку і грамадскім транспарце, уводзіцца абавязковае выкарыстанне сродкаў індывідуальнай аховы органаў дыхання для насельніцтва.

- Я разумею, што гэта трэба было зрабіць раней. Цяпер ва ўсім свеце людзі ў грамадскім транспарце ездзяць толькі ў масках. Мы не знізілі колькасць аўто на маршрутах, і таму тралейбусы паўпустыя ходзяць. І гэта добра! Людзі могуць бяспечна ездзіць. Цяпер з маскамі стане яшчэ больш бяспечным, - распавёў дырэктар Гарадзенскай тралейбуснай управы Віктар Шарэйка.

Дарэчы, з чацвярга, 28 траўня на ініцыятыву мясцовых уладаў гандлёвыя аб'екты горада ўвялі «рэкамендацыйны» маскавы рэжым. Цяпер у крамах наведвальнікаў просяць выкарыстоўваць маскі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках