18 красавiка 2024, Чацвер, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія аўто могуць набыць беларусы за $ 500

7
Якія аўто могуць набыць беларусы за $ 500
Иллюстрационное фото

У аб'явах гаворыцца, што машыны ў выдатным працоўным стане.

Сайт abw.by паказаў, на якія машыны можна спадзявацца, маючы $ 500.

У Менску за 450 $ прадаецца Nissan Primera 1994 года выпуску. Як паказана ў аб'яве, аўтамабіль кожны дзень на хаду.

Пад капотам бензінавы матор 1.6, маецца газавае абсталяванне. Прадавец сцвярджае, што машына аднолькава добра працуе на абодвух відах паліва. "Парогі пераварыць, дно цэлае, падвеска не стукае, гума добрая", – апісвае ён свой тавар. Дыскі, дарэчы, адліваныя, ёсць люк і фаркоп.

За 500 $ прадаецца Mercedes-Benz W124. Год выпуску 1989-ы, бензінавы матор 2.3 M102. У апісанні пазначана, што аўтамабіль у нармальным стане, але патрабуе зваркі.

У Гародні за 400 $ прапануюць рэстайлінгавую Renault 19 1994 года. Пад капотам бензінавы матор 1.8. "Выдатны працоўны стан, дагледжаны. Ёсць дробныя нюансы, якія не ўплываюць на хуткасць. Патрабуе падваркі задніх ланжэронаў", – апісвае аўто прадавец. Аўтамабіль з 2013 года знаходзіўся ў адных руках.

За 472 $ можна набыць Ford Fiesta з адрамантаваным кандыцыянерам у Віцебску. Праўда, ёсць іншы нюанс – аўтамабіль заводзіцца, але не едзе. "Ёсць праблема са счапленнем, пры спробе націску правальваецца".

Зноў жа ў Віцебску за 500 $ без гандлю выстаўлены на продаж VW Golf II. Аўтамабіль 1987 года, матор 1.3 бензін, 5-ступеністая КПП.

"Своечасовая замена ўсіх вадкасцяў, ручнік трымае, без гнілі", – напісаў у аб'яве цяперашні ўладальнік Golf.

Адна з самых "маладых" машынаў у гэтай коштавай катэгорыі – Ford KA 1997 года выпуску. "Цалкам на хаду, ездзіць дзяўчына. Тэхнічных праблемаў няма, ёсць пытанні датычна кузава".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках