19 сакавiка 2024, aўторак, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падрабязнасці міліцэйскай правакацыі ў Гародні

146
Падрабязнасці міліцэйскай правакацыі ў Гародні

Трываць больш нельга.

29 траўня ў Гародні на пікеце для збору подпісаў у падтрымку кандыдаткі пратэсту Святланы Ціханоўскай затрымалі яе мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага.

Пра падрабязнасці таго, што адбылося, расказаў партал tut.by.

Вось 10-хвіліннае відэа, на якім бачна, як развіваюцца падзеі.

2 гадзіны 50 хвілінаў пасля пачатку пікета ў Гародні. Да Сяргея Ціханоўскага падыходзяць дзве жанчыны і пачынаюць задаваць пытанні, навошта ён сабраў людзей – «некаторыя без маскі!» – у эпідэмію каранавірусу. «Кіраўнік дзяржавы пастанавіў, што выбары праводзіць можна», – адказвае Ціханоўскі.

ФОТА: TUT.BY

Далей жанчыны пытаюцца, чаму тут няма Святланы Ціханоўскай, настойліва патрабуюць адказаў. Ціханоўскі згортвае гутарку, кажа жанчыне ў кепцы, што яна правакатарка, сыходзіць: «Я не хачу з вамі размаўляць».

ФОТА: TUT.BY

Жанчына ідзе за ім.

ФОТА: TUT.BY

«Чуеш, Сяргей? Не ўцякайце, Сярожа», – пераследуе Ціханоўскага жанчына. – «Чуеш, ты? Ты чо, увогуле афігеў?»

Яна даганяе блогера і хапае яго за вопратку.

«Прыбярыце жанчыну, гэтая жанчына – правакатарка», – кажуць у натоўпе.

«Што вы прысталі да чалавека?» – спакойна кажуць жанчыне ўдзельнікі пікету для збору подпісаў.

«На правакацыі не паддавайцеся», – угаворвае людзей праз рупар чалец ініцыятыўнай групы.

З'яўляецца міліцыя.

«Я задала пытанне чалавеку, ён ад мяне ўцякае», – расказвае жанчына ў кепцы міліцыянтам.

ФОТА: TUT.BY

Яны ідуць за Ціханоўскім. Яна – за імі.

ФОТА: TUT.BY

Міліцыянты спрабуюць затрымаць Ціханоўскага, хапаюць яго за рукі. (Таму што ён не адказаў на пытанне невядомай жанчыны ў кепцы?)

Пачынаецца бойка. Людзі незадаволена крычаць.

Два мужчыны – у зялёнай куртцы і чорнай скураной – нешта робяць побач з міліцыянтам – здаецца, што ў нейкі момант акуратна кладуць яго на зямлю.

ФОТА: TUT.BY

Міліцыянт ляжыць.

ФОТА: TUT.BY

Пазней нехта дапамагае яму падняцца. Ціханоўскі сыходзіць, чуваць міліцэйскія свісткі. Людзі сталі раіць: «Сяргей, сыходзь». Ціханоўскі ідзе спакойна, разважае пра правакацыі. «О, ужо працуе АМАП», – сказаў ён паплечнікам – і яго затрымліваюць. «Хлопцы, я ж нічога не парушаў», – кажа ён напрыканцы.

ФОТА: TUT.BY

Паводле звестак гарадзенскай міліцыі, пасля пікету затрыманыя 10 чалавек. Паводле інфармацыі каманды Ціханоўскага разам з блогерам затрымалі каардынатара гарадзенскага штаба Змітра Фурманава, двух кіроўцаў каманды, а таксама мясцовых жыхароў.

Напісаць каментар 146

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках