24 красавiка 2024, Серада, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйная заява

34
Афіцыйная заява
Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская запатрабавала неадкладна вызваліць кіраўніка яе ініцыятыўнай групы.

29 траўня ў Гародні на пікеце для збору подпісаў у падтрымку кандыдаткі пратэсту Святланы Ціханоўскай пасля міліцэйскай правакацыі затрымалі яе мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага.

У сувязі з гэтым Святлана Ціханоўская выступіла з афіцыйнай заявай.

Відэа і тэкст заявы апублікаваў Youtube-канал блогера MozgON:

«Я, Святлана Георгіеўна Ціханоўская – прэтэндэнтка ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваная ў вызначаным заканадаўствам парадку цэнтральнай выбарчай камісіяй РБ, афіцыйна заяўляю:

29 траўня 2020 года ў горадзе Гародні падчас правядзення пікету ў маю падтрымку для вылучэння ў кандыдаткі ў прэзідэнты РБ была здзейсненая брудная правакацыя ў дачыненні да Сяргея Леанідавіча Ціханоўскага – кіраўніка штаба маёй ініцыятыўнай групы. Ён быў затрыманы.

Мяркуючы з відэа мае месца правакацыя.

Я адказна заяўляю, што пікет насіў законны і мірны характар.

У сувязі з гэтым я патрабую неадкладна вызваліць кіраўніка маёй ініцыятыўнай групы, інакш я буду гэта расцэньваць як парушэнне маіх канстытуцыйных правоў і ціск на прэтэндэнтку ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта РБ.

Адпаведныя заявы будуць пададзеныя ў ЦВК і ў МУС РБ.

Свабоду Сяргею Ціханоўскаму!»

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках