25 красавiка 2024, Чацвер, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паміраюць да канца другога тыдня: У Францыі назвалі важную групу рызыкі пры COVID-19

2
Паміраюць да канца другога тыдня: У Францыі назвалі важную групу рызыкі пры COVID-19

Падчас даследавання праверылі 1300 пацыентаў.

Французскія навукоўцы вызначылі, што кожны дзясяты пацыент з COVID-19 і цукровым дыябетам памірае цягам тыдня пасля шпіталізацыі.

Як паведамляе DailyMail, у даследаванні праверылі 1300 дыябетыкаў з COVID-19. Вынікі паказалі, што амаль трэць з іх праз тыдзень альбо паміралі, альбо патрабавалі падлучэння да апарата ШВЛ.

Беручы да ўвагі, што большасць людзей паступілі ў лякарню на 5-7 дзень пасля заражэння, навукоўцы вылічылі, што кожны дзясяты гінуў да канца другога тыдня барацьбы з хваробай. У той самы час кожны пяты быў падлучаны да ШВЛ.

Таксама медыкі чарговы раз нагадалі: лішняя вага і наяўнасць цукровага дыябету з'яўляюцца аднымі з умоваў высокай рызыкі развіцця цяжкай формы COVID-19. Паводле словаў прафесаркі геранталогіі з Оксфардскага ўніверсітэта Сары Харпер, партрэт найбольш рызыкоўнага чалавека выглядае так:

"Гэта мужчына, старэйшы за 70 гадоў, з залішняй вагой і цукровым дыябетам", – сказала яна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках