19 красавiка 2024, Пятніца, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус лютуе ў аўтобусным парку ў Менску: Паміраюць кіроўцы

12
Каранавірус лютуе ў аўтобусным парку ў Менску: Паміраюць кіроўцы

Замест антысептыкаў грамадскі транспарт «дэзынфікуюць» вадкім мылам, разведзеным з вадой.

СМІ ўжо некалькі разоў пісалі пра выбух заражэння Covid-19 у менскім аўтобусным парку №5. Сёння чытач тэлеграм-канала «Баста!» расказаў новыя падрабязнасці.

«Працую ў 5-м аўтобусным парку Менска, – піша ён. – У гэты момант 90 чалавек хварэюць, заражаныя каранавірусам. 18 у лякарні, блізу 10 ужо выпісаныя. Дакладна вядома пра смерць трох кіроўцаў.

Як раней, ніякіх апрацовак не праводзіцца. Замест антысептыку са склада далі вадкае мыла, разведзенае вадой, спіртам нават не пахне, на антысептык няма грошай. Кіроўцы прадаюць шмат квіточкаў, а людзі не баяцца заразіцца ад кіроўцаў».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках